24 красавiка 2024, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп - расейцам: Нельга быць партнёрам газавага забойцы

34
Трамп - расейцам: Нельга быць партнёрам газавага забойцы
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: REUTERS

Прэзідэнт ЗША адказаў на пагрозы расейскіх дыпламатаў і генералаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на заявы расейскага боку пра гатоўнасць збіваць амерыканскія ракеты ў Сірыі і знішчаць пункты іх запуску.

Пра гэта ён напісаў у сябе ў «Твітэры».

«Рыхтуйся, Расея, бо яны прыляцяць, добрыя, новыя і разумныя», - заявіў Трамп. «Нельга быць партнёрамі з газавай жывёлінай-забойцай, якая атрымлівае задавальненне, забіваючы людзей», - дадаў прэзідэнт ЗША, маючы на ўвазе хаўрусніцкія дачыненні Крамля і сірыйскага дыктатара Башара Асада.

Трамп раней заявіў аб тым, што цягам 24-48 гадзін прыме пастанову аб адказных захадах у дачыненні да Сірыі за нядаўнюю хімічную атаку. Трамп адзначыў, што Вашынгтон каардынуе свае дзеянні з хаўруснікамі, у першую чаргу з Парыжам і Лонданам. Лідары Францыі і ЗША раней заяўлялі, што, калі датычнасць сірыйскага рэжыму да хімічнай атакі пацвердзіцца, адказ будзе жорсткім.

Нагадаем, што сёння амбасадар РФ у Ліване Аляксандр Засыпкін заявіў, што Расея пакідае за сабой права збіваць ракеты ЗША ў небе над Сірыяй.

Напярэдадні Масква папярэдзіла ЗША аб сур'ёзных наступствах у выпадку нанясення ўдараў у Сірыі. «Расея папярэдзіла як публічна, так і праз адпаведныя каналы, у тым ліку вайскоўцаў, прадстаўнікоў Злучаных Штатаў аб тых сур'ёзных наступствах, якія могуць быць у тым выпадку, калі гэтыя ўдары будуць нанесеныя і падчас гэтых удараў выпадкова ці не пацерпяць расейскія грамадзяне», - заявіў сталы прадстаўнік пры ЕЗ Уладзімір Чыжоў.

У сакавіку начальнік Генштаба РФ генерал войска Валерый Герасімаў таксама папярэджваў, што Расея адкажа ЗША на магчымае бамбаванне аб'ектаў Асада ў Сірыі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках