28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як БТ «пагарэла» на хлуслівай наведвальнасці

47
Як БТ «пагарэла» на хлуслівай наведвальнасці

У рэпартажы з сустрэчы з Лукашэнкам тэлеканал «Беларусь 1» апублікаваў дзіўныя звесткі.

- Цыфравізацыя ў нашым холдынгу - гэта 10 сайтаў і 22 акаўнты ў сацсетках. Месячны ахоп тут звыш 2 мільёнаў. А дадаць Youtube і мабільныя дастасаванні - яшчэ плюс 30 мільёнаў. У выніку наша рэальная і віртуальная аўдыторыі ўжо амаль зраўняліся. Але калі ўключаюць тэлевізар на нашых кнопках за год дадаецца па некалькі дзясяткаў тысяч, у сеціве бывае - сотнямі тысяч на дзень, - запэўнівае тэлеканал.

Што яшчэ за 30 мільёнаў на Youtube і мабільных дастасаваннях, а таксама «сотні тысяч» гледачоў у сеціве? Лічбы выглядаюць проста фантастычнымі.

«Салідарнасць» вывучыла вядомыя акаўнты Белтэлерадыёкампаніі на Youtube. Вось колькі праглядаў набралі на іх самыя папулярныя відэа за апошні тыдзень.

У некаторых відэа наогул няма праглядаў

Беларусь 1 - 196 праглядаў.

Беларусь 2 - 29.

Беларусь 3 - 52.

Беларусь 5 - 1 700.

Беларусь 24 - 69.

АТН - 983.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках