29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт Brutto паказалі ў беларускім кінатэатры

Канцэрт Brutto паказалі ў беларускім кінатэатры

14 красавіка будзе яшчэ адзін сеанс, а 21 красавіка гурт прэзентуе альбом «Рокі».

Арганізатары запэўніваюць: такое ў беларускім шоў-бізнэсе адбылося ўпершыню - канцэрт беларускага гурта паказалі ў кінатэатры на вялікім экране, паведамляе kp.by.

Учора ў Silver Screen адбыўся закрыты паказ канцэрта BRUTTO LIVE IN MINSK-ARENA. На сеанс прыйшлі сябры і сваякі ўдзельнікаў гурта - Святлана Зелянкоўская з сынам Макарам, мама і сястра Сяргея Міхалка, Меліціна Станюта, а таксама і самі салісты BRUTTO - Віталь Гуркоў, Сяргей Каралёў (Бразіл), Пётр Лосеўскі (Аист) і Дзяніс Мельнік (Лэфт). Пасля кінасеанса зладзілі аўтограф-сесію для фанатаў і рабілі разам сэлфі.

- Дзякуй усім за тое, што прыйшлі! Я не ведаю ні аднаго беларускага гурта, канцэрт якога паказалі б у кінатэатры. І гэта цудоўная падзея для BRUTTO! - сказаў на паказе Віталь Гуркоў.

Канцэрт BRUTTO ў кінатэатры паўторыцца.

КАЛІ? 14 красавіка, 19.00

ДЗЕ? Silver Screen у ГЦ Dana Mall

КОШТ ПЫТАННЯ: 6,30 - 20 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках