24 красавiка 2024, Серада, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прайшла ў паўфінал конкурсу «Ты супер!» з украінскай песняй

9
Беларуска прайшла ў паўфінал конкурсу «Ты супер!» з украінскай песняй

Журы апладзіравалі беларусцы стоячы.

Канал НТВ трансляваў другі тур вакальнага конкурсу «Ты супер!» у суботу 7 красавіка. Калі Вера Ярошык скончыла спяваць, усе сябры журы ўсталі, пляскаючы ёй, паведамляе b-g.by.

Мабыць, хваляванне было вельмі моцным, бо, дзелячыся сваімі адчуваннямі пасля таго, як было абвешчана, што яна прайшла ў паўфінал, 16-гадовая ўдзельніца конкурсу сказала: «Ізноў была нейкая амнезія, нічога не памятаю!» І тут жа дадала: «Але наогул я вельмі рада! Гэта проста цудоўна!» Са слоў дзяўчыны, асабліва ўразіла яе тое, што сябры журы не назвалі ніводнай яе памылкі, а толькі пахвалілі.

Сама Вера ацаніла свой выступ так: «Былі моманты, якія я б паправіла, але ў цэлым усё добра. Гэта значыць 9 з 10!»

Дзяўчына патлумачыла, што, калі яе выбралі, яна адчула сваю індывідуальнасць, але, з іншага боку, ёй было вельмі шкада іншых удзельнікаў. Бо цяпер многія паедуць, і ад гэтага ёй робіцца сумна і y яе псуецца настрой.

На пытанне, ці чакала яна, што журы абярэ яе, Вера адказала: «Пяцьдзесят на пяцьдзесят. Вядома, былі сумневы». На яе думку, на конкурсе былі моцныя ўдзельнікі, якія маглі заняць яе месца.

Конкурс «Ты супер!» праводзяць тэлеканал НТВ і Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik. Яго асаблівасць у тым, што ў ім бяруць удзел дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Гэта больш за 80 юных вакалістаў з розных куткоў Расеі, краін СНД, Балтыі, Еўропы і Блізкага Усходу. Сярод канкурсантаў дзве беларускі - Вера Ярошык і Сняжана Гардзеенка. Кожны ахвочы можа прагаласаваць за беларускіх удзельніц на сайце НТВ.

Пасля здымак у Веры, з яе слоў, з'явілася жаданне абняць усіх, хто за яе хваляваўся, і выбыўшых удзельнікаў конкурсу. А яшчэ - адаспацца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках