19 красавiка 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзятлаве прапанавалі паставіць помнік Канстанціну Астрожскаму

У Дзятлаве прапанавалі паставіць помнік Канстанціну Астрожскаму

Пад кіраўніцтвам выдатнага палкаводца былi атрыманыя перамогі больш чым у 60-ці бітвах, у тым ліку ў бітве пад Оршай.

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя альбома беларускага кераміста, жывапісца і скульптара, сябра Саюза мастакоў Беларусі Мікалая Несцярэўскага «Яшчэ не ўсё зрабіў…», які ў канцы мінулага года выйшаў з друку ў Менску, паведамляе «Радыё Рацыя».

Мікалай Несцярэўскі родам з Беласточчыны, але ў дзяцінстве разам з бацькамі аказаўся рэпатрыянтам і быў выселены па-за межы роднай Беласточчыны і апынуўся ў Дзятлаве. Тут ён і пражыў большую палову свайго жыцця. Цяпер мастак жыве ў Менску.

На прэзентацыі альбома Мікалая Несцярэўскага выступалі яго землякі, сябры, супрацоўнікі музея, якія шчыра віталі таленавітага мастака і віншавалі яго з выхадам унікальнага альбома твораў мастака. Дзятлаўчанін Валерый Петрыкевіч і святар з Дзятлава Мікалай Пінчук прапанавалі скульптару зрабіць макет будучага помніка Канстанціну Астрожскаму – гетману Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўнаму дзеячу, мецэнату, заснавальніку Дзятлава. А потым знайсці сродкі і зрабіць помнік Канстанціну Астрожскаму і ўстанавіць яго ў 2020 годзе ў Дзятлаве. Мастак Мікалай Несцярэўскі паабяцаў землякам выканаць іх просьбу. Усе прысутныя падтрымалі гэтую добрую ідэю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках