20 красавiка 2024, Субота, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыедзе місія Міжнароднай Канфедэрацыі прафзвязаў

15
У Беларусь прыедзе місія Міжнароднай Канфедэрацыі прафзвязаў

Місія МКП выкліканая буйнымі парушэннямі правоў прафзвязаў у Беларусі.

У рамках місіі запланаваны сустрэчы прадстаўнікоў міжнародных прафзвязаў у Міністэрстве замежных спраў і ў Міністэрстве працы. Удзел у сустрэчах возьмуць таксама і лідары беларускіх незалежных прафзвязаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

«На сёння актуальнымі застаюцца праблемы дэкрэта «аб дармаедах», кантрактнай сістэмы і пераслед сябраў незалежных прафзвязаў. Мы спадзяемся, місія паставіць гэтыя пытанні перад уладамі», - кажа старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

- Гэтая місія выкліканая буйнымі парушэннямі правоў прафсаюзаў у Беларусі. Пытанні, якія будуць абмяркоўвацца: ад выканання рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы, у чэрвені будзе зноў пасяджэнне, дзе безумоўна можа зноў паўстаць пытанне Беларусі, а таксама тыя парушэнні, якія тычацца незалежных прафзвязаў, бо ў нас відавочная дыскрымінацыя ў дачыненні да не сябраў афіцыйных прафзвязаў. Яна існуе і фактычна яна цяпер набірае сілу.

Місія прадстаўнікоў МКП пройдзе ў Беларусі на працягу двух дзён 18 і 19 красавіка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках