25 красавiка 2024, Чацвер, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адбылася прэзентацыя кнігі аднаго верша «А хто там iдзе?» на 100 мовах свету

Адбылася прэзентацыя кнігі аднаго верша «А хто там iдзе?» на 100 мовах свету

Верш «А хто там iдзе?» Янкі Купалы першымі на сваю мову пераклалі ўкраінцы.

Творы Янкі Купалы плануюць выдаць на карэйскай мове, паведаміла дырэктарка Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч падчас прэзентацыі кнігі аднаго верша Купалы «А хто там iдзе?» на 100 мовах свету ў Менску, паведамляе БелТА.

Дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Андрыевіч распавёў, што верш «А хто там iдзе?» першымі на сваю мову пераклалі ўкраінцы, потым літоўцы, расейцы, чэхі, палякі.

Характэрна, што гэта паэтычны твор можна прачытаць і на мовах малых народаў.

Складальнікамі кнігі аднаго верша Купалы «А хто там iдзе?» на 100 мовах свету сталі доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша і дырэктарка Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Адкрывае кнігу факсіміле гэтага верша, які захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках