28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія дазволіць «Паўночны струмень-2» толькі пад гарантыю транзіту газу праз Украіну

5
Данія дазволіць «Паўночны струмень-2» толькі пад гарантыю транзіту газу праз Украіну

Прэм'ер-міністр Даніі правёў перамовы з канцлеркай Нямеччыны.

Данія хоча прывязаць будаўніцтва газаправода "Паўночны струмень-2" да захавання ролі Украіны як краіны-транзіцёркі газу.

Пра гэта ў чацвер пасля сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель заявіў прэм'ер-міністр Даніі Ларс Люке Расмусэн, паведамляе Reuters.

"Украінскае пытанне мае вызначальнае значэнне ў гэтым кантэксце", - адзначыў Расмусэн. Абодва палітыкі запатрабавалі ад Расеі абвясціць, што Украіна не страціць сваё важнае значэнне краіны-транзіцёркі праз будаўніцтва "Паўночнага струменю-2".

Расмусэн таксама адзначыў, што ўрад Даніі дагэтуль не даў дазвол для будаўніцтва газаправоду ў сваёй выключнай эканамічнай зоне. Заканадаўства Даніі патрабуе, каб урад таксама "разглядаў геапалітычныя абставіны". Цяпер гэта пытанне разглядае МЗС Даніі.

Паводле ягоных слоў, зразумела, што ў кантэксце "Паўночнага струменю-2" гаворка ідзе не толькі аб камерцыйным праекце, але і пра палітыку. Ён рады, што ў панядзелак гэта таксама падкрэсліла Ангела Мэркель.

10 красавіка на прэс-канферэнцыі з Парашэнкам Мэркель заявіла, што праект "Паўночны струмень-2" не можа быць рэалізаваны без захавання Украіны як краіны-транзіцёркі. Заўважым, што ў Нямеччыне кампанія Nord Stream 2 AG атрымала поўны камплект дазволаў на будаўніцтва і эксплуатацыю газаправода.

Як паведамлялася, праект "Паўночны струмеень-2" прадугледжвае будаўніцтва і дзейнасць дзвюх нітак газаправода агульнай магутнасцю 55 млрд кубаметраў газу на год ад узбярэжжа Расеі праз Балтыйскае мора ў Нямеччыну.

Супраціўнікі праекта - у тым ліку Польшча, краіны Балтыі і Данія - сцвярджаюць, што "Паўночны струмень-2" павялічыць залежнасць ЕЗ ад "Газпрома", які ўжо пастаўляе блізу траціны аб'ёмаў газу ў ЕЗ.

На сёння дзве краіны - Нямеччына і Фінляндыя - выдалі поўны камплект дазволаў на будаўніцтва "Паўночнага струменю-2".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках