19 красавiка 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Воршы міліцыя выкарыстала сілу да пенсіянера

28
Відэафакт: У Воршы міліцыя выкарыстала сілу да пенсіянера

Паджылы аршанец усяго толькі перайшоў дарогу не па пешаходным пераходзе.

У Воршы міліцыя выкарыстала сілу да паджылага чалавека, які няправільна перайшоў дарогу. Відэа міліцэйскага беззаконня, знятае відавочцамі, было апублікаванае ў інтэрнэце, паведамляе сайт orsha.eu.

З роліка можна зразумець, што дзядуля на вуліцы Памежнай перайшоў дарогу не па пешаходным пераходзе. З гэтай прычыны ён успароўся на супрацоўнікаў ДАІ, але не захацеў садзіцца ў аўто для складання пратаколу.

Часта патрулі ДАІ ўзмацняюцца супрацоўнікамі дэпартамента «Ахова». Менавіта «ахоўнікі» і ўмяшаліся ў справу, на вачах у дзясяткаў мінакоў міліцыянты сталі сілай цягнуць пенсіянера, але той упіраўся.

Усё гэта выклікала абурэнне відавочцаў. Некаторыя з іх сталі на абарону дзядулі. Пасля ўпрошвання пенсіянер падышоў да патрульнага аўто і тут міліцыянты другім разам выкарысталі да яго сілу - спрабавалі сілком запхнуць у аўтамабіль.

У выніку, каб затрымаць сівога аршанца, прыехала яшчэ адная машына міліцыі, у якую дзядуля ўжо сеў добраахвотна.

Увага! На відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка.

Відэа глядзіце тут.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках