28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі прадэманстраваў новую версію песні «Лёгкія-лёгкія»

Лявон Вольскі прадэманстраваў новую версію песні «Лёгкія-лёгкія»

Рок-музыка ажывіў гучанне ўсім вядомага хіта.

Гурт Volski прадэманстраваў новую версію песні «Лёгкія-лёгкія», прымеркаваную да старту тура па Беларусі. Першы канцэрт адбудзецца 14 красавіка ў Red Pub у Гомелі, паведамляе «Радыё Рацыя».

У праграме тура найлепшыя песні N.R.M., «Мроі» і сольных альбомаў Вольскага.

Новая версія «Лёгкіх-лёгкіх» была запісаная ў Вільні з нарвежскім прадусарам Снорэ Бергерудам, які запісваў альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка».

- «Лёгкія-лёгкія» - адна з галоўных песень майго жыцця. Яна вельмі асабістая, але, як высветлілася праз гады, эмоцыі, закладзеныя ў ёй, блізкія вялікай колькасці людзей. Не так даўно мы з прадусарам Снорэ і барабаншчыкам Сіндрэ запісалі новую версію. Менавіта так яна цяпер гучыць на нашых канцэртах, - распавёў Лявон Вольскі.

Графік тура: 14:04 - Гомель, 15.04 - Барысаў, 21.04 - Віцебск, 28.04 - Берасце, 29.04 - Магілёў, 00:05 - Гародня, 18.05 - Бабруйск, 19.05 - Светлагорск. Інфалінія +375 33 661 14 32.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках