24 красавiка 2024, Серада, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: Кампаніі, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве «Паўночнага струменю-2», не могуць весці бізнэс ва Украіне

1
Авакаў: Кампаніі, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве «Паўночнага струменю-2», не могуць весці бізнэс ва Украіне
АРСЕН АВАКОВ
ФОТА: REUTERS

C такой заявай выступіў міністр унутраных спраў Украіны і чалец Рады нацыянальнай бяспекі краіны Арсен Авакаў.

Міжнародныя кампаніі, якія бяруць удзел у праекце будаўніцтва газаправода “Паўночны струмень-2", які Расея хоча пабудаваць у абыход тэрыторыі Украіны, не могуць весці бізнэс у гэтай краіне.

Такое меркаванне падчас 11-га форуму ўпытаннях міжнароднай бяспекі выказаў міністр унутраных спраў, чалец Кабінета міністраў і Рады нацыянальнай бяспекі Украіны Арсен Авакаў, паведамляе УНІАН.

"Я не разумею, як французская кампанія ENGIE, якая з аднаго боку спрабуе пабудаваць у нас гіганцкую электрастанцыю ў Чарнобыльскай зоне... а з другога боку, як мне сказаў калега-міністр, яны на маленькую дзель, зусім крыху ўдзельнічаюць у Nord Stream ("Паўночны струмень". - Рэд.). Нам не важна - крыху ці не крыху. Наступаюць на незалежнасць маёй краіны. Калі гэта так, гэтая кампанія не можа працаваць з Украінай, тое самае тычыцца і ўсіх іншых кампаній", - сказаў Авакаў.

Таксама ён падзякаваў ураду ЗША, як ізаняў жорсткую пазіцыю супраць будаўніцтва газаправода "Паўночны струмень-2".

Праект "Паўночны струмень-2" прадугледжвае будаўніцтва і працу дзвюх нітак газаправода агульнай магутнасцю 55 млрд кубаметраў газу на год ад узбярэжжа Расеі праз Балтыйскае мора ў Нямеччыну. Кіраўнік "Газпрома" заявіў, што пасля пабудовы "Паўночнага струменю-2" і "Турэцкага струменю" транзіт газу праз Украіну знізіцца ў дзесяць разоў. Кіраўнік управы "Нафтагаза" Андрэй Кобалеў заявіў, што страты Украіны ў выпадку, калі Расея спыніць транзіт газу, складуць $3,5 млрд на год.

Першай краінай, у якой кампанія Nord Stream 2 AG атрымала поўны камплект дазволаў на будаўніцтва, стала Нямеччына. Фінляндыя следам за Нямеччынай выдала поўны пакет дазволаў на будаўніцтва "Паўночнага струменю-2". Цяпер ідуць працэдуры атрымання дазволаў у іншых краінах уздоўж маршруту газаправоду - Швэцыі, Расеі і Даніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках