19 красавiка 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ даведаліся пра дату пачатку блакавання ў РФ Telegram

1
СМІ даведаліся пра дату пачатку блакавання ў РФ Telegram

У АБСЕ заклікалі расейскія ўлады адмовіцца ад блакавання мэсэнджэра.

Расейскія інтэрнэт-правайдэры пачнуць да блакаванні мэсэнджэра Telegram у панядзелак, 16 красавіка, паведамілі «РІА Новости» і «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй, і суразмоўцу, знаёмага з пастановай «Роскомнадзора», адпаведна.

Суразмоўцы патлумачылі, што менавіта ў панядзелак федэральная служба накіруе аператарам сувязі адрасы Telegram, якія падлягаюць блакаванню ў Расеі. «Роскомнадзор» вядзе рэестр забароненых адрасоў ў інтэрнэце, інфармацыя з якога выдаецца аператарам сувязі. Аператары сувязі маюць доступ да выняткі з гэтага рэестра. Яны абавязаныя заблакаваць названыя ў рэестры адрасы на працягу дня пасля ўнясення ў рэестр, паведамляе РБК.

Таганскі раённы суд Масквы ў пятніцу разгледзеў хадайніцтва «Роскомнадзора» аб блакаванні мэсэнджэра ў Расеі і задаволіў яго. Прадстаўнікі Telegram у суд не прыйшлі (стваральнік мэсэнджэра Павел Дураў папрасіў іх не «легітымізаваць відавочны фарс прысутнасцю»), але заявілі, што будуць абскарджваць вырак.

«Роскомнадзор» унёс вэб-версію Telegram - дамэны t.me і web.telegram.org - у рэестр забароненых сайтаў. Пры гэтым у якасці даты ўнясення пазначанае 11 красавіка, таксама ў рэестры змяшчаецца адзнака, што доступ да гэтых рэсурсаў не абмяжоўваецца. Кіраўнік установы Аляксандр Жараў пасля выраку суда сказаў, што блакаванне пачнецца «найбліжэйшым часам», але адмовіўся назваць канкрэтную дату.

Стваральнік мэсэнджэра Павел Дураў пасля прысуду заявіў, што Telegram «будзе выкарыстоўваць убудаваныя метады абыходу блакаванняў», але не гарантаваў поўную даступнасць мэсэнджэра для тых, хто не карыстаецца VPN. Пасля гэтага намеснік кіраўніка камітэта інфармацыйных тэхналогій Дзяржаўнай думы Уладзімір Крупеннікаў дапусціў, што дэпутаты могуць падрыхтаваць новыя заканадаўчыя абмежаванні працы VPN. У Расеі з лістапада 2017 года дзейнічае закон, які абавязвае кампаніі, якія выконваюць паслугі VPN, на патрабаванне ўлад абмяжоўваць доступ да забароненых сайтаў.

Да блакавання мэсэнджэра прычынілася адмова яго адміністрацыі даць ФСБ ключы, патрэбныя для расшыфроўвання паведамленняў карыстальнікаў. У Telegram заявілі, што гэтае патрабаванне спецслужбы тэхнічна нездзяйсняльнае, бо ключы захоўваюцца толькі на прыладах карыстальнікаў.

Прадстаўнік Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) у свабодзе СМІ Арлем Дэзір заклікаў расейскія ўлады адмовіцца ад блакавання Telegram. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.

«За апошнія гады Telegram стаў важным каналам для распаўсюджвання інфармацыі рознымі сродкамі масавай інфармацыі. Я заклікаю расейскія ўлады перагледзець гэтыя абмежавальныя захады і спрыяць стварэнню вольнага, незалежнага і разнастайнага камунікацыйнага асяроддзя», - падаюцца ў паведамленні словы Дэзіра. Ён дадаў, што ўстурбаваны выракам суда заблакаваць Telegram.

Таксама прадстаўнік АБСЕ ў свабодзе СМІ звярнуўся да дэпутатаў Дзяржаўнай думы, якія 12 красавіка ў першым чытанні прынялі законапраект аб штрафе да 50 млн рублёў для сацыяльных сетак за адмову выдаляць недакладную інфармацыю. «Я заклікаю дэпутатаў Дзяржаўнай думы не падтрымліваць прапанаваныя змены, бо яны абмяжуюць свабоду слова, свабоду СМІ і не адпавядаюць міжнародна прызнаным патрабаванням», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках