25 красавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пацэлілі ў Сірыі ў 10 аб'ектаў (Мапа)

16
ЗША пацэлілі ў Сірыі ў 10 аб'ектаў (Мапа)

Ракеты ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі пацэлілі ў дзесяць аб'ектаў у Сірыі.

Як распавяла «Коммерсанту» вайсковая крыніца ў Сірыі, ракеты ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі патрапілі ў наступныя аб'екты:

штаб Рэспубліканскай гвардыі. Батальён 105 (Дамаск);

база СПА, размешчаная пад гарой Касьюн (Дамаск);

аэрапорт Меза (Дамаск);

аэрапорт Ад-Думейр (Усходняя Гута);

навукова-вайсковы цэнтр у Барзе (пад Дамаскам);

штаб-кватэра навуковага цэнтра ў Джамрая (прыгарад Дамаска);

батальён 41 спецназу (прыгарад Дамаска);

вайсковыя падраздзяленні ў Каламуне (паўночны прыгарад Дамаска);

вайсковы аб'екты ў Кісве (прыгарад Дамаска);

вайсковыя склады ў Хомсе.

Афіцыйны Дамаск не пацвярджае інфармацыю аб аб'ектах, якія зазналі напад.

Пра пачатак удараў па Сірыі абвясціў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас звароту да нацыі. Да атакі далучыліся Вялікая Брытанія і Францыя. Пентагон заявіў, што мэтамі сталі тры аб'екты: навукова даследчы цэнтр пад Дамаскам, у якім займаліся распрацоўкай, даследаваннем і вытворчасцю хімічных і біялагічных тэхналогій, аб'ект для захоўвання хімічных рэчываў на захад ад Хомса, а таксама сховішча хімічных рэчываў і важны камандны пункт пад Хомсам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках