20 красавiка 2024, Субота, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп не Абама

2
Трамп не Абама
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ

Беларускі апазіцыянер пракаментаваў удары вядучых краін NATO па рэжыму Асада.

Сябра Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўген Афнагель у інтэрв'ю Charter97.org заявіў:

- Так атрымалася, што апошнім часам Захад занадта часта пасаваў перад сіламі зла і не мог адказаць злачынцам і тыранам, якія трымаюць у закладніках свае народы. Такая палітыка прывяла толькі да таго, што бацыла дыктатуры ўражвала ўсё больш краін, а яе разносчыкі адчувалі сябе ўсё больш беспакаранымі. Падумайце, колькіх ахвяр у той жа Сірыі можна было б пазбегнуць, калі б такія захады былі выкарыстаныя пяць гадоў таму, калі прэзідэнт Абама праявіў нерашучасць пасля першых выпадкаў выкарыстання хімічнай зброі Асадам. Заўсёды прасцей папярэдзіць хваробу, чым лячыць яе. Дэмакратычным краінам варта згадваць пра гэта кожны раз, калі гаворка ідзе пра стасункі з сумнеўнымі рэжымамі.

Удары, нанесеныя ЗША, Вялікай Брытаніяй і Францыяй па Асаду, як адказ на выкарыстанне ягоным рэжымам хімічнай зброі супраць уласных грамадзян - гэта красамоўны сігнал тым рэжымам, якія падтрымліваюць сірыйскага дыктатара, у тым ліку і беларускаму.

Спадзяюся, што нядаўнія словы прэзідэнта ЗША Трампа аб неабходнасці даваць адпор «жорсткім тыранам і забойцам-дыктатарам» не будуць разыходзіцца з ягонымі справамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках