29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея склікае экстранае пасяджэнне Рады бяспекі ААН праз удары па Сірыі

26
Расея склікае экстранае пасяджэнне Рады бяспекі ААН праз удары па Сірыі

Пуцін назваў хімічную атаку «ўяўным інцыдэнтам».

Прэзідэнт Расеі заявіў, што Расея склікае экстранае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН для абмеркавання «агрэсіўных дзеянняў ЗША і іх хаўруснікаў» у Сірыі. Заява апублікаваная прэс-службай Крамля.

Пуцін асудзіў авіяўдары па Сірыі з боку ЗША, Францыі і Вялікай Брытаніі і назваў іх «актам агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы, якое знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з тэрарызмам».

Ён падкрэсліў, што расейскія экспэрты не знайшлі слядоў выкарыстання хімічнай зброі ў прыгарадзе Дамаска Думе, дзе, паводле слоў назіральнікаў, ад хлору загінулі дзясяткі чалавек. Пуцін назваў хімічную атаку «ўяўным інцыдэнтам».

«Цяперашняя эскалацыя сітуацыі вакол Сірыі стварае разбуральнае ўздзеянне на ўсю сістэму міжнародных стасункаў. Гісторыя расставіць усё па сваіх месцах, і яна ўжо ўсклала на Вашынгтон цяжкую адказнасць за крывавую расправу з Югаславіяй, Іракам, Лібіяй», - заявіў Пуцін.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аддаў загад Узброеным сілам нанесці дакладныя ўдары па аб'ектах, якія вырабляюць хімічную зброю ў Сірыі. Да аперацыі таксама далучыліся Францыя і Брытанія. Адной з мэтаў ЗША падчас аперацыі стаў навукова-даследчы цэнтр у Дамаску.

7 красавіка ў выніку атакі з выкарыстаннем хімічнай зброі ў горадзе Думе (прыгарад Дамаска) загінулі прынамсі 85 чалавек. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, больш чым у паўтысячы жыхароў былі зафіксаваныя сімптомы атручвання ў выніку хімічнай атакі.

ЗША рэзка асудзілі хімічную атаку і заявілі, што Расея, улічваючы яе нязменную падтрымку рэжыму прэзідэнта Сірыі Башара Асада, павінна несці адказнасць за атаку. Расейскія вайскоўцы адмаўляюць сам факт выкарыстання хімічнай зброі ў Думе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках