28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Уфе пяць работнікаў рэстарацыі загінулі ў каналізацыйным калодзежы

Ва Уфе пяць работнікаў рэстарацыі загінулі ў каналізацыйным калодзежы

Папярэдняя прычына смерці - атручэнне газам.

У пятніцу, 13 красавіка, на тэрыторыі рэстараннага комплексу «Прыстань» ва Уфе (Башкартастан, Расея) у каналізацыйным калодзежы загінулі пяць супрацоўнікаў установы. Папярэдняя прычына смерці - атручэнне газам, піша ria.ru.

З некаторых звестак, адзін з супрацоўнікаў займаўся рамонтнымі работамі і выпадкова ўпаў у калодзеж, які з'яўляецца часткай каналізацыйнай сістэмы. Спрабуючы яго выратаваць, яшчэ чацвёра спусціліся ў калодзеж, дзе і загінулі.

Паводле факту смерці распачатая крымінальная справа аб прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.109 КК РФ (прычыненне смерці з неасцярожнасці двум або больш асобам).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках