20 красавiка 2024, Субота, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзамен на матацыклетнае пасведчанне кіроўцы будуць прымаць па-новаму

6
Экзамен на матацыклетнае пасведчанне кіроўцы будуць прымаць па-новаму

У выпрабаванне дададзеныя два дадатковыя элементы.

У Беларусі з 22 красавіка практычны экзамен на права кіравання матацыклам пачнуць прымаць паводле новых правіл. Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік начальніка УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік, піша карэспандэнт БелТА .

«У яго дададзены раней анансаваныя элементы: змейка і манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу. Усе падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі гатовыя да гэтага», - сказаў Аляксандр Цагельнік.

Да ўвядзення новых правілаў здачы практычнага іспыту рыхтаваліся і арганізацыі, якія займаюцца падрыхтоўкай кіроўцаў. «Вучэбныя арганізацыі рыхтавалі матацыклістаў да здачы экзамену ўжо паводле новых правіл. Акрамя таго, у нас на катэгорыю А1 - гэта лёгкія матацыклы - можна падрыхтавацца самастойна, здаць тэарэтычны і практычны экзамен.

Цяпер гэта зрабіць будзе крыху больш складана. Што да бяспекі дарожнага руху, па выніках мінулага года і трох месяцаў гэтага назіраецца зніжэнне колькасці ДТЗ з удзелам матацыклістаў, знізілася таксама колькасць загінулых і параненых у такіх здарэннях», - сказаў на заканчэнне намеснік начальніка УДАІ МУС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках