29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: На начальніка РАУС з Гомеля ў Менску выклікалі нарад міліцыі

42
СМІ: На начальніка РАУС з Гомеля ў Менску выклікалі нарад міліцыі
ГЕНАДЗЬ МАДЖАРА

Зайшоўшы ў адную са сталічных кавярняў, гомельскі міліцыянер выпіў лішняга.

У дзіўную гісторыю трапіў у Менску начальнік Кастрычніцкага аддзела ўнутраных спраў Гомеля Генадзь Маджара, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на інфармацыю ў незалежных СМІ.

Са звестак журналістаў, разам са сваімі калегамі з іншых абласцей ён прыехаў у Менск, каб падвысіць прафесійную кваліфікацыю. Зайшоўшы ўдзень у адную са сталічных кавярняў, гомельскі міліцыянер выпіў лішняга. Яго паводзіны прымусілі персанал націснуць «трывожную» кнопку і выклікаць нарад міліцыі. Супрацоўнікі Дэпартамента аховы даставілі буяна ў выцвярэзнік. Там і высветлілася, што затрыманы мужчына ў цывільным адзенні - іхні калега.

Пра інцыдэнт паведамілі міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу. Ён і разгледзіць далейшы лёс гомельскага міліцыянта.

Паведамляецца, што Генадзю Маджару 41 год. Начальнікам Кастрычніцкага РАУС Гомеля ён быў прызначаны ў пачатку гэтага года. Жанаты, двое дзяцей.

Абавязкі начальніка Кастрычніцкага РАУС цяпер выконвае першы намеснік начальніка АУС Сяргей Вараб'ёў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках