25 красавiка 2024, Чацвер, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі за Hyundai ганяліся больш за дзясятак экіпажаў ДАІ

16
У Гомелі за Hyundai ганяліся больш за дзясятак экіпажаў ДАІ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Пагоня працягвалася, пакуль кіроўца не вылецеў у кювет

У Сеціве з'явілася відэа эпічнай пагоні. У ёй, паводле падлікаў відавочцаў, узялі ўдзел не менш за 12 экіпажаў ДАІ, піша tut.by. Імаверна, іх было нават больш, бо ўцякаў, мяркуючы па каментарах відавочцаў, Hyundai Solaris доўга. Спыніць кіроўцу змаглі толькі за горадам - абочына і кювет.

Пераследваць чорны Hyundai пачалі на праспекце Кастрычніка. Затым аўто апынулася ўжо на Рэчыцкім праспекце. Але і там ўцекача спыніць не ўдалося. Аўто віртуозна ўхілялася ад аўто з мігалкамі, жвава пераскокваючы праз бардзюры і газоны.

Усё скончылася толькі на загараднай трасе пад Бабовічамі. Кіроўца не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет.

«Іх там двое было. Адзін п'яны быў настолькі, што ледзь на нагах стаяў», - распавялі відавочцы заключнага этапу пагоні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках