24 красавiка 2024, Серада, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебска да Радаўніцы правялі талаку ў Хайсах

Жыхары Віцебска да Радаўніцы правялі талаку ў Хайсах

Віцебчукі сабраліся на акцыю памяці пра беларускую патрыятычную інтэлігенцыю.

Напярэдадні Радаўніцы актывісты аргкамітэта «Хайсы» і жыхары Віцебска прыехалі ва ўрочышча «Хайсы», якое называюць «Віцебскімі Курапатамі». Гэтае сумна вядомае месца ў Віцебскім раёне да гэтага часу не прызнанае ўладамі як масавае пахаванне ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

«Тут 14 красавіка былі ўсталяваныя 4 шыльдачкі памяці віцебскіх мастакоў, якіх расстралялі ў ліку 108 прадстаўнікоў інтэлігенцыі 4 лістапада 1937 года недалёка ад Віцебска, гэта: Янка Гаўрыс, браты Даркевічы Пётр і Хрыстафор, а таксама Яфім Мінін, былі ўсталяваныя памятныя шыльды забітым Шпеліс А. А. і сужэнцам Вяржбіцкаму К. Я., Вяржбіцкай С. І.», – паведамілі актывісты Аргкамітэта «Хайсы» на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Яны прывялі ў парадак месца пахавання, паклалі кветкі, цукеркі, запалілі свечкі. Прысутныя, сярод якіх былі нашчадкі расстраляных, дзяліліся ўспамінамі, пачутымі ад сваіх родных.

«Калі мы ўсталёўвалі шыльдачкі, то бачылі шмат абутку і косткі забітых вакол дрэнна засыпаных ямаў... Савецкая ўлада, якая забівала нашых родных, не паведамляла сваякам, дзе і калі расстраляла іх матак, бацькаў, братоў, сясцёр, дзеда ці бабулю», – пішуць актывісты.

«Увесь час, пакуль мы былі занятыя, за намі сачылі са стаянкі і здымалі няпрошаныя госці з канторы, якіх мы не запрашалі», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках