25 красавiка 2024, Чацвер, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак беларускіх банкаў абрынуўся на траціну

3
Прыбытак беларускіх банкаў абрынуўся на траціну

Гэта можа адбіцца на працы фінансавай сістэмы краіны.

У 4-м квартале 2017 года (год да года), паводле звестак Нацбанка, чысты прыбытак банкаўскага сектару Беларусі знізіўся адразу на 27,9%. Гэта паўплывала на гадавы вынік.

Калі ў студзені-кастрычніку 2017 года перад аналагічным перыядам папярэдняга года прырост чыстага прыбытку ў намінальным выражэнні складаў 19%, то ўжо паводле вынікаў года – мела месца яго зніжэнне на 1,3%. У рэальным выражэнні зніжэнне склала 7,0%. Паводле звестак, прыведзеных на сайце Нацбанка, у абсалютным выражэнні памер прыбытку пасля выплаты падаткаў у 2017 годзе склаў 872 млн BYN супраць 884 млн BYN год таму, паведамляе ekonomika.by.

Палова банкаў павялічыла памер чыстага прыбытку, другая палова – паменшыла. Павялічылі чысты прыбытак Прыорбанк (на 70%), Альфа-Банк (57%), Беларусбанк (11%), і інш. Справіўся са сваёй складанай сітуацыяй БПС-Банк. У 2017 годзе гэты банк павялічыў чысты прыбытак у 36 разоў, што, аднак, тлумачыцца нізкай базай мінулага года. Значна паменшыў чысты прыбытак Белаграпрамбанк (у 9 разоў) – мал. 1.

МАЛ. 1. ПРЫБЫТАК БАНКАЎ У НАМІНАЛЬНЫМ ВЫРАЖЭННІ
КРЫНІЦА: MACROCENTER ПАВОДЛЕ ЗВЕСТАК НАЦБАНКА БЕЛАРУСІ

На тры банкі (Беларусбанк, Прыорбанк і Белгазпрамбанк) прыпадае 54% ад агульнага прыбытку банкаў.

Паколькі банкі дзеляцца на буйныя, сярэднія і малыя, то для супастаўнасці пры ацэнцы іх прыбытковасці аналітыкі выкарыстоўваюць два адносныя паказнікі – рэнтабельнасць актываў (ROA, Return On Assets) і рэнтабельнасць уласнага капіталу (ROE, Return On Equity). Напрыклад, паводле абсалютнага паказніка Беларусбанк займае ў прыбытковасці другое месца, а паводле адносных паказнікаў (у адносінах чыстага прыбытку да велічыні актываў і ўласнага капіталу) – 17-месца ў ROA і 15-месца ў ROE.

Самую высокую рэнтабельнасць актываў (ROA) на 1 студзеня гэтага года мелі – ТК-банк (7,2%), Прыорбанк (5,7%) і МТБанк (4,6%). Самую нізкую – Цэптар-банк (0,2%) і Банк «Рашэнне» (0,1%). Нармальнай звычайна называецца рэнтабельнасць актываў (ROA) на ўзроўні 1–2%. У трох самых буйных дзяржбанкаў рэнтабельнасць актываў ніжэйшая за 1% – у Беларусбанка (0,6%), Белінвестбанка (0,3%), Белаграпрамбанка (0,2%) – мал. 2. Хоць дзеля справядлівасці варта адзначыць, што ў шматлікіх буйных замежных банкаў, якія паводле версіі Рады фінансавай стабільнасці G-20 адносяцца да сістэмна значных банкаў свету, узровень ROA таксама знаходзіцца ў межах 0–1%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках