29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы ў Арменіі заблакавалі масты і метро

9
Пратэстоўцы ў Арменіі заблакавалі масты і метро
Фота: galatv.am

У Ерэване праходзіць акцыя грамадзянскага непадпарадкавання.

У Ерэване прыхільнікі апазіцыі праводзяць абвешчаную напярэдадні акцыю грамадзянскага непадпарадкавання, каб прадухіліць прызначанае на 17 красавіка галасаванне ў парламенце пра кандыдатуру былога прэзідэнта Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра Арменіі.

Арганізатар акцыі, лідар партыі "Грамадзянская дамова" Нікол Пашынян з прыхільнікамі заблакавалі некалькі вуліцаў у цэнтры Ерэвана. Да іх далучыліся студэнты, зладзіўшы сядзячую забастоўку. На 10 хвілінаў быў спынены рух метро, заблакаваныя некалькі мастоў, паведамляе Радыё Азатуцюн.

Паліцыя Арменіі абвесціла, што "ўсе дзеянні актывістаў незаконныя, гэтым яны абмяжоўваюць права грамадзянаў на свабоду перамяшчэння".

На скрыжаванні вуліцаў Герацы і Каруна ў Ерэване адбылося сутыкненне паміж пратэстоўцамі і кіроўцам аўтамабіля з дзяржнумарамі 62SS465.

Кіроўца і пасажыры напалі на актывістаў, нанеслі ім удары і, прарваўшы выстаўленае студэнтамі ачапленне, селі ў машыну і сышлі.

Удзельнікі шэсця на чале з Ніколам Пашынянам прайшлі праз некалькі паліцэйскіх кардонаў. Яны падымалі ўгору рукі, паказваючы, што не маюць намер уступаць у сутыкненні з паліцыяй і што іх акцыя мірная.

У сакавіку парламент Арменіі ўпершыню выбраў новага прэзідэнта краіны, канчаткова закончыўшы канстытуцыйную рэформу 2015 года. Краіна пераходзіць да парламенцкай формы кіравання. Кіраваць дзяржавай стане прэм'ер-міністр. Кіроўчая Рэспубліканская партыя Арменіі 14 красавіка вылучыла на гэтую пасаду Сержа Саргсяна, які з 2008 да 2018 года займаў пасаду прэзідэнта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках