20 лiпеня 2019, Субота, 23:46
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Украінскі мінімальны заробак хутка можа абагнаць беларускі

6

Луканоміка саступае нават эканоміцы краіны ў стане вайны.

Кабінет міністраў паводле вынікаў першага квартала 2018 года разгледзіць магчымасць павышэння мінімалкі ва Украіне да 4100 грыўняў (блізу 323 рублёў у эквіваленце).

Пра гэта сказана ў законе аб дзяржаўным бюджэце на 2018 год, паведамляе nn.by. Раней адпаведную ініцыятыву абвесціў прэзідэнт Украіны.

«Я абсалютна падтрымліваю гэтую ідэю і перакананы, што мы абавязаныя яе рэалізаваць», – сказаў віцэ-прэм'ер Украіны Паўло Разенко.

Такім чынам, калі з другога квартала ўкраінская мінімалка падымецца да 4100 грыўняў, а мінімальны заробак у Беларусі не зменіцца (цяпер ён складае 305 рублёў), то ўкраінская мінімалка будзе большая за беларускую.