25 красавiка 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка спрабуе насіць ваду ў сіце

8
Лукашэнка спрабуе насіць ваду ў сіце
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: «Наша Ніва»

Улады нічога сваімі дэкрэтамі не даб'юцца.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», прадстаўнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў Берасці, актыўны ўдзельнік акцый пратэставай вясны 2017 году Андрэй Шарэнда, каментуючы абноўлены дэкрэт аб «дармаедах»:

– Тое, што цяпер улады робяць з дэкрэтамі пра «дармаедаў», можна назваць помстай Лукашэнкі за гарачую вясну 2017 года. Год таму мы ўбачылі, як тысячы беларусаў сталі на абарону сваіх правоў, як працавалі незалежныя сайты, асвятляючы пратэсты.

Рэжым зразумеў, што калі ён не паспрабуе задушыць усе свабоды, якія ў краіне яшчэ засталіся, ён проста не зможа існаваць далей. Блакаванне «Хартыі-97», пераслед журналістаў «Белсата», незалежных блогераў – гэта ўсё звёны аднаго ланцуга. Відавочна, што рэжым хоча заціснуць усё свабоднае і незалежнае. Мне здаецца, што дыктатар проста знаходзіцца ў іншай рэальнасці і не разумее, што блакаванне ў 21-м стагоддзі – поўнае глупства. Можна сказаць, Лукашэнка спрабуе насіць ваду ў сіце. Увогуле, улады нічога сваімі дзеяннямі не даб'юцца.

Калі ж год таму рэжым хацеў садраць з людзей 200 даляраў, то абноўлены дэкрэт аб «дармаедах» яшчэ больш цынічны і складаны. Лукашэнку мала адабраць у людзей апошнія грошы. Ён яшчэ хоча забраць у іх здароўе і нейкую веру ў будучыню. Абноўлены дэкрэт накіраваны ў першую чаргу супраць тых, хто працуе або на сябе, альбо за мяжой.

Цяпер у рэжыму ёсць жаданне забраць у простых людзей здароўе. Дэкрэты пра «дармаедаў» – вымагальніцтва, з людзей хочуць выцягнуць апошняе.

Я хачу звярнуцца да беларусаў: не трэба чакаць, пакуль скандальны дэкрэт пачне працаваць! Не трэба чакаць, калі апошнія глыткі свабоды забяруць, а трэба дзейнічаць. Я заклікаю ўсіх выказвацца, выходзіць на плошчы гарадоў. Неабходна дамагацца свабоды мірнымі спосабамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках