29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы: Просім усіх падтрымаць нас

9
Берасцейцы: Просім усіх падтрымаць нас
Фота: tut.by

Жыхары Берасця збіраюць подпісы пад патрабаваннем адхіліць кіраўніцтва горада, раёна і вобласці ад пасадаў.

Група грамадзянаў ініцыявала збор подпісаў з патрабаваннем адхілення кіраўніцтва Берасцейскага раёна, вобласці і горада Берасця ад займаных пасадаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Такім чынам яны выказваюць недавер уладам, пры якіх адбываецца будаўніцтва шкоднага акумулятарнага завода недалёка ад межаў горада. Пачатак кампаніі збору подпісаў агучыў Дзмітрый Бекалюк на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, якую правялі праціўнікі будаўніцтва завода:

– Просім усіх неабыякавых людзей падтрымаць нас і паставіць свае подпісы пад нашым зваротам да Лукашэнкі з патрабаваннем аб адхіленні кіраўніцтва Берасцейскага раёна, вобласці і горада Берасця ад займаных пасадаў у сувязі са стратай даверу грамадствам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках