29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Славаччыне: кіраўнік МУС сышоў у адстаўку пасля месяца на пасадзе

1
Пратэсты ў Славаччыне: кіраўнік МУС сышоў у адстаўку пасля месяца на пасадзе
Фота: Reuters

Томаш Друкер сыдзе ў адстаўку цягам некалькіх гадзін.

Міністр унутраных спраў Славаччыны Томаш Друкер заявіў аб сваёй адстаўцы, прабыўшы на пасадзе ўсяго месяц.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Aktuality.

«Я не маю права заставацца на пасадзе міністра ўнутраных спраў», - сказаў Друкер, адзначыўшы, што не змог супакоіць сітуацыю ў грамадстве.

Ён паабяцаў, што ў найбліжэйшыя некалькі гадзін сустрэнецца з прэзідэнтам Андрэем Кіскам і перадасць заяву аб адстаўцы.

У той жа час Друкер заявіў, што наважыў не заклікаць сысці ў адстаўку кіраўніка паліцыі Цібора Гашпара.

«Я не ўважаю за правільнае і справядлівае звяртацца да Цібора Гашпара. Калі я не знайшоў довадаў, чаму я павінен яго звальняць?» - спытаў ён.

Былы міністр аховы здароўя Томаш Друкер быў прызначаны кіраўніком МУС у мінулым месяцы пасля фармавання новага ўрада Славаччыны.

Ягоны папярэднік Роберт Каліняк падаў у адстаўку пасля працяглых акцый пратэсту. Ён быў героем журналісцкіх расследаванняў забітага журналіста Яна Куцяка, хоць і адмаўляў сваю віну.

Гашпар быў прызначаны ў 2012 годзе Калінякам, раней ён ужо адмаўляўся падаваць у адстаўку.

Нагадаем, 15 сакавіка дзясяткі тысяч славакаў выйшлі на вуліцы Браціславы з патрабаваннем адстаўкі кіраўніка паліцыі і больш рашучай барацьбы з карупцыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках