19 красавiка 2024, Пятніца, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы здабылі тры медалі на ЧС у спартовай акрабатыцы

Беларусы здабылі тры медалі на ЧС у спартовай акрабатыцы

Чэмпіянат свету прайшоў у Бельгіі.

Беларускія атлеты здабылі тры медалі на 26-м чэмпіянаце свету ў спартыўнай акрабатыцы, які скончыўся ў бельгійскім Антвэрпэне. Срэбраны медаль у выступе змешаных пар здабылі беларусы Ганна Касьян і Канстанцін Еўстафееў, якія атрымалі ад суддзяў 29,330 бала, паведамляе «Прессбол».

Лепш выступіла толькі пара з Расеі, шматдасведчаная Марына Чарнова і Георгій Патарая - 30,640. Трэцяе месца занялі прадстаўнікі Бельгіі. Як адзначаюць арганізатары турніру, Марына Чарнова ўпісала сваё імя ў летапіс спартовай акрабатыкі, за гісторыю чэмпіянатаў свету стаўшы першай трохразовай чэмпіёнкай у спаборніцтвах змешаных пар.

Як паведамлялася, беларуская жаночая каманда ў спартовай акрабатыцы ў складзе Юліі Івончык, Веранікі Набокінай і Карыны Сандовіч здабыла сярэбраны медаль. Яшчэ адна ўзнагарода, бронзавая, у нацыянальнай каманды Беларусі ў камандным турніры, дзе ўлічваліся вынікі фіналаў жаночых груп, мужчынскіх і змешаных пар. На чэмпіянаце свету ў спартовай акрабатыцы ў Антвэрпэне ўзялі ўдзел 170 спартоўцаў з 19 краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках