20 красавiка 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Егіпце раскапалі калос фараона Псамеціха

4
У Егіпце раскапалі калос фараона Псамеціха
Фота: ЕРА

Першапачаткова археолагі меркавалі, што гэта статуя іншага фараона.

Археолагі выявілі больш за 4.5 тысячы фрагментаў калоса фараона Псамеціха I падчас раскопак старажытнага горада Геліаполіса. Першыя часткі гіганцкай статуі былі знойдзеныя яшчэ летась, аднак, толькі цяпер навукоўцы змаглі вызначыць памер і форму калоса, піша часопіс «Дилетант».

Са слоў археолагаў, вышыня статуі складала дзевяць метраў. Фараон стаяў, выцягнуўшы наперад левую руку. На п'едэстале было высечанае ягонае імя, а таксама малюнак, на якім Псамеціх I стаіць на каленях перад богам Геліопаліса Атумам.

Першапачаткова археолагі меркавалі, што гэта статуя іншага фараона - Рамсеса II, бо яна знаходзілася побач з храмам сонца, пабудаваным менавіта гэтым кіраўніком. Пазней калос і храм разбурылі, а з яго камянёў былі пабудаваныя жылыя дамы. Даследчыкі мяркуюць, што гэта адбылося ў перыяд фацімідскага халіфата, які існаваў з 909 да 1171 года нашай эры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках