24 красавiка 2024, Серада, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі студэнты заблакавалі ўніверсітэт

1
У Францыі студэнты заблакавалі ўніверсітэт
ФОТА: TWITTER.COM/TCHEMINOTS

Студэнты пратэстуюць супраць адукацыйнай рэформы.

Сёння раніцай у Францыі студэнты ўніверсітэта ў Нантэра, размешчаным за 13 км ад Парыжа, заблакавалі з дапамогай барыкад навучальныя карпусы ВНУ ў знак пратэсту супраць адукацыйнай рэформы. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на France3.

Запланаваныя на сёння заняткі былі перанесеныя.

Блакаванне запланаванае да агульнага сходу ў аўторак, на якім будзе развязанае пытанне працягу акцыі.

Рэформа сістэмы французскага адукацыі прадугледжвае скасаванне «латарэйнай сістэмы» і ўкараненне комплекснай ацэнкі абітурыентаў, якую будуць праводзіць супрацоўнікі ўніверсітэта.

Студэнты мяркуюць, што ў выніку гэтай рэформы будзе абмежаваны доступ да вышэйшай адукацыі для маладых людзей з нізкімі даходамі і, наадварот, перавагу атрымаюць студэнты з забяспечаных сем'яў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках