19 красавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд: Беларусь фальсіфікуе статыстыку паставак з трэціх краін

9
Рассельгаснагляд: Беларусь фальсіфікуе статыстыку паставак з трэціх краін

Рассельгаснагляд выступіў з новымі абвінавачваннямі ў адрас Беларусі.

Рассельгаснагляд заявіў, што наша краіна фальсіфікуе статыстыку паставак садавіны і агародніны з трэціх краін. Паводле звестак расейскага кантрольнага ведамства, аналіз звестак вырабляўся на падставе адкрытых крыніц, у тым ліку статыстычных матэрыялаў ITC (Міжнародная канферэнцыя гандлю і развіцця ААН) - UN COMTRADE адносна атрымання інфармацыі пра дапушчаныя Беларуссю парушэнні ў сістэме кантролю бяспекі рээкспартнай прадукцыі. У выніку даследавання былі атрыманы звесткі пра аб'ём экспарту садавіны і агародніны з 132 краін у Беларусь з 2012 да 2017 года, паведамляе euroradio.fm.

Паводле звестак расейскага боку, з моманту ўвядзення ў жніўні 2014 года контрсанкцый у дачыненні да шэрагу заходніх краін, у Беларусь рэзка ўзраслі пастаўкі такой прадукцыі. Калі ў 2013 годзе сумарныя пастаўкі не перавышалі 606,4 мільёна даляраў, то ў 2014 годзе гэтыя аб'ёмы дасягнулі ўжо больш за 1 мільярд 229,6 мільёна даляраў. У 2015 годзе закупкі былі ўжо на 1 мільярд 865,3 мільёна даляраў.

У 2016 годзе, калі Рассельгаснагляд узмацніў кантроль на мяжы з Беларуссю, закупкі знізіліся да 1 мільярда 551 мільёна. Пры гэтым на піку закупак вядучымі пастаўшчыкамі садавіны і агародніны ў Беларусь заставаліся краіны ЕЗ, супраць якіх Расея і ўвяла "контрсанкцыі".

Паводле беларускіх звестак, прадукцыя завозілася ў краіну з 117 дзяржаў, хоць у рэальнасці гаворка ідзе толькі пра 48 краін, заяўляюць у Рассельгаснаглядзе. Такім чынам, Беларусь фальсіфікавала звесткі і ўключыла ў статыстыку неіснуючыя пастаўкі, а большая частка аб'ёму прадукцыі прыйшла з краін ЕЗ нелегальнымі каналамі.

Цяпер Рассельгаснагляд разглядае магчымасць прысутнасці сваіх інспектараў пры адгрузцы асобных відаў прадукцыі непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. У такіх выпадках партыі, якія прайшлі кантроль, не будуць правярацца на мяжы. Напрыклад, Рассельгаснагляд уважае мэтазгодным пракантраляваць адгрузку суніц, якая будзе пастаўляцца з Беларусі ў Расею.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках