19 красавiка 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Менска: Кожны дзень нешта даражэе!

3
Жыхары Менска: Кожны дзень нешта даражэе!

«Народная» інфляцыя ў Беларусі рэзка адрозніваецца ад «афіцыйнай».

Дваццаць чацвёрты год Лукашэнка абвяшчае, што «змагаецца» з ростам коштаў.

«Зніжэнне інфляцыі – для нас прыярытэтная задача» (2015).

«Росту коштаў не будзе. Гэта я вам гарантую» (2016 год).

«Атрымаўшы інфармацыю, праверце і зніміце камусьці галаву, калі ён неабгрунтавана задзірае кошты» (2017 год).

Ці паспяхова? Паводле афіцыйнага росту спажывецкіх коштаў у сакавіку, Беларусь заняла трэцяе з канца месца сярод постсавецкіх краінаў – з амаль адсоткавай інфляцыяй. Горш – толькі ва Украіне, Узбекістане і Латвіі.

Аднак апытаныя «Белсатам» жыхары Менска кажуць:

«Прадукты харчавання, у першую чаргу, потым, напэўна, адзенне, дзіцячыя цацкі таксама даражэюць. Усё даражэе».

«Кожны дзень нешта даражэе! Я, напрыклад, адчуваю гэта на паліве».

«Проста торт цяпер пайсці набыць за 20 рублёў – гэта ўжо нармальна. Хоць, калі перавесці на старыя грошы, то раней такога не было».

«Я вось прыйшоў з войска і ўбачыў розніцу паміж тым, як было і як ёсць цяпер».

Толькі ў сакавіку падаражэлі камунальныя паслугі, вышэйшая адукацыя, праезд у цягніках рэгіянальнага злучэння. Падскочылі кошты на паліва – чатыры разы ў мінулым месяцы і сем – цягам года. Афіцыйна за дванаццаць месяцаў інфляцыя склала 5,4%.

«Інфляцыя, якую паказвае Белстат, – гэта ўвогуле кошты ва ўсім спектры эканомікі. Насамрэч у жыцці мы сутыкаемся з нашмат больш абмежаваным спажывецкім кошыкам, як ежа, адзенне, радзей машыны і ўжо зусім рэдка – нерухомасць. І якраз кошты на гародніну, агуркі, напрыклад, выраслі ў параўнанні з мінулым годам у паўтара разы», – кажа эканамічны аглядальнік Станіслаў Івашкевіч.

Прынамсі публічна няма даверу да афіцыйных лічбаў і на самым версе. Нацыянальны банк і грамадзяне жывуць у эканамічна розных краінах – канстатуе Лукашэнка:

«Ды людзям пляваць на тое, якая ў нас у краіне інфляцыя. Яны робяць высновы з коштаў на тавары, якія набываюць штодня. А там рост 8%, нават 10% за год. А калі паслугі сюды дадаць, то больш за 10%. А няма 4,5% ці 6%».

Песімістычная карціна вымалёўваецца і пры параўнанні цяперашніх і леташніх паказнікаў. У першым квартале гэтага года кошты раслі ў паўтара разы хутчэй, чым за той жа перыяд летась.

«Гэта, па-першае, вынік разгону заробкаў у канцы года, калі рост рэальных заробкаў перавысіў рост прадукцыйнасці працы. Другі чыннік, які разагнаў сёлета інфляцыю, – гэта рост спажывецкага крэдытавання. Ён павялічыўся ў 1,5 разы, калі я не памыляюся, і прадаўжае вельмі хутка расці», – кажа эканамічны аглядальнік Станіслаў Івашкевіч.

Пра негатыўныя наступствы праз структурныя праблемы яшчэ летась папярэджваў найбуйнейшы крэдытор Беларусі – Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця. Аднак, згодна з планамі айчыннага рэгулятара, сёлета кошты не павінны вырасці больш, чым на шэсць адсоткаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках