25 красавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд vs Telegram: хто перамагае ў першы дзень блакавання

6
Раскамнагляд vs Telegram: хто перамагае ў першы дзень блакавання

Паколькі Telegram не здаецца, Раскамнагляд можа заблакаваць палову інтэрнэту.

Раскамнагляд запатрабаваў ад правайдараў 16 красавіка заблакаваць на тэрыторыі Расеі мэсэнджар Telegram. Падставай стала пятнічная пастанова Таганскага раённага суда Масквы: назіральная ўстанова падала пазоў у сувязі з тым, што мэсэнджар не перадаў ФСБ ключы дэшыфравання паведамленняў карыстальнікаў, піша bbc.com.

На думку стваральніка мэсэнджара Паўла Дурава, патрабаванне перадаць спецслужбам гэтыя ключы парушае правы карыстальнікаў і тэхнічна нездзяйсняльнае, паколькі ключы ўвесь час мяняюцца і знаходзяцца ў розных юрысдыкцыях. Кампанія спрабавала аспрэчыць патрабаванні ФСБ у судзе, але пацярпела паразу.

Ён таксама адзначыў, што колькасць карыстальнікаў мэсэнджара ў Расеі складае 15 млн чалавек. Гэта ж лік прыводзіў аналітычны сэрвіс Combot.

Дураў паабяцаў, што мэсэнджар будзе выкарыстоўваць убудаваны механізм абыходу блакаванняў, аднак папярэдзіў, што без выкарыстання VPN (віртуальных прыватных сетак) і проксі-сэрвераў Telegram усё ж можа быць часам недаступны.

Кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў заявіў Інтэрфаксу, што з метадамі абыходу блакаванняў ягоная ўстанова будзе змагацца ў адпаведнасці з законам, які абавязвае VPN-сэрвісы фільтраваць трафік карыстальнікаў, блакуючы сайты з чорнага спісу Раскамнагляду.

Публічна пра гатоўнасць прытрымлівацца гэтых правілаў заявілі толькі два расейскія сэрвісы – 2ip і Chameleon. Вагароў ціску на астатнія сэрвісы ў Раскамнагляду, мяркуючы з усяго, няма. Акрамя таго, Жараў у размове з RT пацвердзіў, што ўстанова стала блакаваць адрасы інтэрнэт-гіганта Amazon, бо Telegram спрабуе абысці блакаванне з іхняй дапамогай.

Расейская служба Бі-бі-сі пацікавілася ў экспертаў і тых, хто змагаецца з блакаваннямі, хто перамог у першы дзень наступу Раскамнагляду на Telegram?

Уладзіслаў Здольнікаў, дырэктар сэрвісу TgVPN:

"Пасля блакавання асноўных падсетак з адрасамі, куды падключаецца Telegram, каманда мэсэнджара стала выкарыстоўваць убудаваныя механізмы абыходу блакаванняў.

Сярод іншага, яны сталі выкарыстоўваць для гэтага рэсурсы [хмарнага сховішча амерыканскай кампаніі] Amazon. Раскамнагляд толькі што забаніў 655 352 IP-адрасоў Amazon, і толькі некалькі дзясяткаў з іх выкарыстоўваліся Telegram для абыходу блакаванняў.

Паколькі Telegram не здаецца, Раскамнагляд такімі тэмпамі можа заблакаваць палову інтэрнэту ўжо да раніцы. Мэсэнджар на час становіцца даступны праз некаторых правайдараў, але зноў апынаецца заблакаваны.

На гэты момант да проксі-сэрвераў TgVPN падключана блізу 300 тысячаў карыстальнікаў Telegram. Мы добра падрыхтаваліся да гэтага дня і стварылі вялікую і маштабоўную інфраструктуру, таму з нагрузкай пакуль спраўляемся і наўрад ці з гэтым будуць вялікія праблемы".

Фёдар Скуратаў, заснавальнік сэрвісу кам'юніці-аналітыкі Combot, стваральнік проксі-сэрвісу @ Socks5_bot:

"Паколькі працэс блакавання толькі пачаты, казаць пра яго паспяховасць заўчасна. Цяпер мы назіраем, што не менш за 3-4 млн карыстальнікаў цягам трох апошніх дзён усталявалі сабе розныя сродкі для абыходу блакаванняў. Акрамя таго, сёння Telegram пачаў дадаваць новыя сеткавыя адрасы для сваёй праграмы.

У цэлым лік паміж Раскамнаглядом і Telegram у тым, што тычыцца непасрэднай рэалізацыі забароны, цяпер роўны. У першую чаргу ён роўны дзякуючы супольнасці Telegram: распрацоўнікам, аўтарам каналаў і актывістам, якія аператыўна выкацілі разнастайныя спосабы абароны інтарэсаў сваіх чытачоў і аднадумцаў.

Калі б Telegram заблакавалі ўсюды і адначасова, было б нашмат горш.

Абарона 15 млн расейцаў ад недальнабачнага і адкрыта правакацыйнага блакавання згуртавала супольнасць, хоць і не абышлося без эксцэсаў з высвятленнем таго, хто больш-менш бяспечны.

Трэба разумець, што Раскамнагляд – усяго толькі інструмент, хай і такі, які валодае адноснай свабодай. Калі каманды перакрываць кісларод не было – яны могуць не дадушваць мэсэнджар да канца.

У цяперашні момант у @ Socks5_bot амаль 2 млн карыстальнікаў, расейскіх крыху больш за мільён. За апошнія чатыры дні прыйшло блізу 900 тыс. З даступнасцю былі праблемы: у выхадныя мы цярпелі маштабныя [хакерскія] DDoS-напады, сёння праз рэзкі скачок пачаліся збоі, нейкі час былі недаступныя платныя сэрверы, але цяпер мы справіліся з 90% праблемаў. Праўда, калі б Telegram заблакавалі ўсюды і адначасова, было б нашмат горш".

Аляксандр Літрэеў, спецыяліст у інфармацыйнай бяспецы, стваральнік бясплатнага проксі-сэрвісу Vee Security:

"У самы разгар блакаванняў карыстальнікі масава падключаюцца да VPN і проксі-сэрвісаў і прадаўжаюць карыстацца Telegram. Усе застаюцца на сваім, і пераходзіць некуды не збіраюцца. У veesecurity ўжо больш за 6 млн карыстальнікаў, і за апошнія пяць дзён рост склаў больш за 600%. На гэты момант мы прымаем кожную секунду яшчэ блізу 8 тысячаў новых карыстальнікаў. Мы пакуль спраўляемся з нагрузкай і карыстачы не адчуваюць розніцу з тым, як працаваў Telegram да блакавання".

Аляксандр Сербул, кіраўнік кірунку кантролю якасці інтэграцыі і укараненняў "1С-Бітрыкс":

"Ніхто не кажа, што трэба грэбаваць задачамі дзяржавы, сярод іншага, барацьбой з тэрарызмам. Але інфармацыйныя тэхналогіі не стаяць на месцы: асіметрычная крыптаграфія выкарыстоўваецца не толькі ў сакрэтных чатах Telegram, але і ў пратаколе доступу да інтэрнэт-сайтаў HTTPS, і пры доступе на сэрверы, і пры шыфраванні пароляў... Заблакаваць усё гэта немагчыма, большасць кемлівых карыстальнікаў адразу ж падключаць сабе проксі і абыдуць блакаванне. Мы гэта ўжо праходзілі ў выпадку з блакаваннямі торэнт-трэкераў.

Любы кампутар у свеце можа стаць VPN-сэрверам для абыходу блакавання Telegram. Вылічыць такі сэрвер – усё адно што спрабаваць адгадаць адзін лік з мільярда, гэта антынавуковасць. Нават "вялікі файрвол" [міжсеткавы экран] у кітайцаў атрымоўваецца абыходзіць пры жаданні. Узнікае пытанне: які сэнс у гэтых блакаваннях, калі яны неэфектыўныя? Разумны дыялог паміж дзяржавай і стваральнікамі мэсэнджараў быў бы значна больш эфектыўным".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках