29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Першыя рахункі для «дармаедаў» будуць шакавальнымі

39
Эканаміст: Першыя рахункі для «дармаедаў» будуць шакавальнымі
ФОТА: TUT.BY

Рэалізацыя дэкрэта №1 выкліча хвалю пратэсту ў беларусаў.

Гомельскі эксперт установы «Стратэгічная думка» Аляксей Харкевіч сумняецца ў тым, што дэкрэт №1 запрацуе, паведамляе «Радыё Рацыя».

Паводле словаў эканаміста, на гэты момант немагчыма падлічыць, колькі насамрэч у адсоткавых суадносінах насельніцтва плаціць за паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Адпаведна, на думку Аляксея Харкевіча, спробы спагнання з так званых «дармаедаў» поўнага кошту за ЖКГ выкліча абурэнне грамадства:

– Я нават спрагназую, як гэта можа быць. Першыя рахункі, якія будуць выстаўленыя «дармаедам», будуць проста шакавальнымі. Больш за тое, яны будуць не толькі шакавальнымі паводле сумаў, а, хутчэй за ўсё, закрануць не толькі саміх беспрацоўных, але яшчэ і іх родных, якія з імі пражываюць. Гэта зноў выкліча хвалю пратэсту з боку насельніцтва, будзе выказана мноства прапановаў, як развязаць гэтае пытанне. Дзяржава зробіць крок назад.

Нагадаем, што з 1-га студзеня 2019 года грамадзяне, якіх спецыяльныя камісіі аднясуць да ліку асобаў, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, будуць абавязаныя плаціць поўны кошт за некаторыя паслугі. Спіс паслуг неўзабаве будзе ўдакладнены дадатковым нарматыўным актам. Мяркуецца, што так званыя «дармаеды» будуць плаціць 100% ад рэальнага кошту за «камуналку».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках