25 красавiка 2024, Чацвер, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выправіла ў Сірыю дэсантны карабель з бронетэхнікай

12
Расея выправіла ў Сірыю дэсантны карабель з бронетэхнікай

Вялікі дэсантны карабель ВМФ Расеі «Орск» увайшоў у акваторыю Міжземнага мора.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на мясцовыя інтэрнэт-сайты, якія публікуюць фатаграфіі ягонага праходжання праз Басфор.

Як паведамляюць стамбульскія сайты, баявы карабель «Орск» ідзе ў сірыйскі порт Тартус, дзе размешчаная база матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ Расеі ў Міжземным моры.

Адзначаецца, што «Орск», мяркуючы з яго ўлягання, ішоў моцна нагружаным.

Фота: Yoruk Is?k / Twitter

На апублікаваных фотаздымках на верхняй палубе карабля відаць некалькі бронетранспарцёраў БТР-80, тэнтаваныя грузавікі «КАМАЗ», бензавоз «Урал» і бронеаўтамабіль «Тыгр», афарбаваныя ў зялёны колер.

Гэта чацвёрты паход дэсантнага карабля ў Сірыю сёлета.

Фота: Yoruk Is?k / Twitter

Паводле паведамленняў замежных СМІ, БДК і судны дапаможнага флоту ВМФ Расеі, а таксама зафрахтаваныя судны ўдзельнічаюць у аперацыі пад назвай «Сірыйскі экспрэс» для дастаўкі грузаў для расейскай авіягрупы на авіябазе Хмеймім пад Латакіяй, базы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ у Тартусе і сірыйскай урадавай арміі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках