23 красавiка 2024, aўторак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямніцы Крыжа Еўфрасінні Полацкай

5
Таямніцы Крыжа Еўфрасінні Полацкай
ЛЕАНІД АЛЕКСЕЕВ

Як яго аднаўлялі і якую ролю ў гэтым меў вядомы гісторык Леанід Аляксееў.

Сёння браты краязнаўцы з Полацка Аляксей і Андрэй Бухавецкі апавядаюць «Віцебскаму кур'еру», як вядомы гісторык, археолаг Леанід Васільевіч дапамог аднавіць беларускую рэліквію – Крыж Еўфрасінні Полацкай.

Нагадаем, што ў 1920 годзе Крыж разам з іншымі святынямі быў канфіскаваны на карысць дзяржавы. У 1928 годзе ён быў перададзены на захоўванне ў сталічны дзяржаўны музей, затым перавезены ў Магілёў, дзе яго схавалі ў спецыяльнай пакоі-сейфе Магілёўскага абкама партыі. Адтуль крыж таямнічым чынам знік у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Леанід Аляксееў апавядаў братам Бухавецкім, як ён, працуючы ў архіве Ленінградскага філіяла Інстытута гісторыі і матэрыяльнай культуры АН СССР у 1954-м, знайшоў фотапласцінцы з выявай крыжа Еўфрасінні Полацкай.

У архіве захаваліся 19 негатываў фотаздымкаў, зробленых фатографам Іванам Чысцяковым у Полацку ў 1896 годзе. Сярод іх – тыя, на якіх у розных ракурсах відаць Крыж Еўфрасінні.

Леанід Васільевіч падрыхтаваў цыкл публікацый пра шэдэўры ювелірнага мастацтва, а ў канцы 1990-х гадоў у якасці кансультанта ўдзельнічаў у вырабе дакладнай копіі Крыжа з каштоўных матэрыялаў.

«Леанід Аляксееў апавядаў нам, што некалькі разоў за год цягам пяці гадоў ён ездзіў з Масквы ў Менск і сустракаўся з мітрапалітам менскім і слуцкім патрыяршым экзархам усяе Беларусі Філарэтам, – апавёў Аляксей Бухавецкі. – Бачыліся яны і на полацкай зямлі: у Спаса-Еўфрасіннінскім манастыры. І кожны раз гісторык і мітрапаліт размаўлялі як старыя добрыя сябры».

Разам з Леанідам Васільевічам над аднаўленнем Крыжа працавала археолаг з Масквы, спецыялістка ў эмалях Таццяна Макарава. Ім давялося аб'ехаць нямала храмаў і музеяў у Беларусі і Расеі, у якіх захаваліся аналагі святыні – вырабы з перагародкавай эмаллю.

За выраб копіі ўзяўся беларускі майстар Мікалай Кузьміч. Сёння Крыж Еўфрасінні Полацкай, выраблены ў 1990-я гады, асвечаны мітрапалітам Філарэтам і захоўваецца ў Полацку.

«Я шмат гадоў займаўся старажытнарасейскімі нацельнымі крыжамі, – апавёў Аляксей Бухавецкі. – Праз мае рукі прайшлі сотні нацельных крыжоў, ад паганскіх да першых хрысціянскіх, якія з'явіліся на полацкай зямлі. Пра гэтыя знаходкі я гутарыў з Леанідам Аляксеевым, а ён апавядаў мне, якія крыжы ён здолеў адшукаць падчас археалагічных раскопак. У адну з сустрэчаў я падараваў Леаніду Васільевічу знойдзены мной нацельны крыжык 12 стагоддзя, гісторык горача мне падзякаваў і прызнаўся, што гэта дарагі для яго падарунак з Полацка».

У канцы сакавіка ў Віцебскім абласным музеі адкрылася выстава «Захапленне даўжынёю ў жыццё», на якой былі паказаныя ўнікальныя здымкі Віцебшчыны Леаніда Аляксеева, у тым ліку траншэя на плошчы Свабоды, дзе знайшлі берасцяную грамату і руіны Дабравешчанскай царквы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках