28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар армянскай апазіцыі абвесціў пра пачатак «аксамітнай рэвалюцыі»

8
Лідар армянскай апазіцыі абвесціў пра пачатак «аксамітнай рэвалюцыі»
ФОТА: PHOTOLURE.AM

Удзельнікі масавай акцыі ў Ерэване прадаўжаюць пратэсты.

Дэманстранты ў сталіцы Арменіі Ерэване адмаўляюцца спыніць масавыя акцыі пратэсту супраць кандыдатуры былога прэзідэнта Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра краіны.

Як паведамляе «Нямецкая хваля» з Ерэвана, дэманстранты ў масавым парадку ідуць па праспекце Баграмяна ў бок будынка парламента. Тут аб 11-й паводле беларускага часу пачалося абмеркаванне і галасаванне адносна кандыдатуры новага кіраўніка ўрада краіны.

Дэпутат парламента Арменіі Нікол Пашынян, лідар апазіцыйнага руху, які пратэстуе супраць кандыдатуры экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ера, заявіў пра стварэнне ў краіне "рэвалюцыйнай сітуацыі". «У Арменіі ўсталявалася рэвалюцыйная сітуацыя. Я тут і цяпер абвяшчаю пра пачатак "аксамітнай рэвалюцыі"», – сказаў Пашынян, выступаючы на плошчы Францыі ў цэнтры Ерэвана.

Раней Пашынян дэманстратыўна парваў апавяшчэнне паліцыі з патрабаваннем пра спыненне акцыі пратэсту, уручанае яму намеснікам кіраўніка паліцыі Ерэвана Валерыем Асіпянам.

Пашынян раніцай на сустрэчы з прыхільнікамі ў цэнтры Ерэвана заклікаў ізноў блакаваць вуліцы і працу дзяржаўных установаў. "Блакуйце ўсе вуліцы, спыняйце транспарт, пазбягайце гвалту, будзьце ветлівыя з паліцыянтамі. Заходзьце ва ўсе дзяржустановы, не дазваляйце працаваць", – сказаў ён. Пашынян таксама заклікаў заблакаваць усе падыходы да будынка парламента Арменіі на праспекце Баграмяна.

Затрыманні дэманстрантаў

Дэманстранты блакуюць цэнтр Ерэвана з 13 красавіка. Прылеглы да плошчы Францыі праспект Баграмяна перакрыты сіламі паліцыі, сагнаная спецтэхніка, у тым ліку вадамёт і бронемашыны.

Паводле словаў Нікола Пашыняна, паліцыя 17 красавіка даставіла ў аддзяленні некалькі дзясяткаў удзельнікаў пратэставага руху. "Паводле нашых звестак, у паліцыю павезлі 30 чалавек. Гэта нічога не мяняе. Мы прадаўжаем нашу тактыку, хаатычна перасоўваемся і перакрываем вуліцы", – паведаміў Пашынян журналістам.

Галасаванне ў парламенце Арменіі адносна выбараў прэм'ер-міністра краіны прызначанае на 17 красавіка. Серж Саргсян ужо займаў пасаду прэм'ера Арменіі ў 2007–2008 гадах. У лютым 2008-га ён быў абраны прэзідэнтам краіны і пасля перавыбрання ў 2013-м заставаўся на пасадзе кіраўніка дзяржавы да 9 красавіка гэтага года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках