24 красавiка 2024, Серада, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанскі авіярамонтны завод заграз у пазыках

8
Аршанскі авіярамонтны завод заграз у пазыках

Большасць цэхаў прадпрыемства спыніліся.

Лёсам Аршанскага авіярамонтнага завода зацікавіўся тэлеканал «Беларусь 1», а сюжэт пра балбасаўскае прадпрыемства паказалі ў перадачы «Галоўны эфір».

Гендырэктар Адкрытага акцыянернага таварыства «Аршанскі авіярамонтны завод» Павел Случак ужо пяты кіраўнік пасля прыходу ўкраінскага інвестара «Матор Січ». Ён назваў агульную суму запазычанасці завода – 35 мільёнаў даляраў, што з'яўляецца вельмі вялікай сумай. Аднак «Матор Січ» пакуль ніяк не імкнецца расплачвацца ў пазыках і, больш за тое, прыпыніў усю мадэрнізацыю прадпрыемства, якая, праўда, амаль і не пачыналася, піша orsha.eu.

На заводзе амаль штогод мяняюцца кіраўнікі, прычым адзін з іх, Уладзімір Троіцкі, цяпер адбывае турэмнае пакаранне, але ў сваякоў ёсць пытанні, наколькі абгрунтавана была распачынаць гэтую крымінальную справу і хто вінаваты. Што тычыцца Вячаслава Багуслаева і ягонай кампаніі, то ўкраінскія інвестары, здаецца, страцілі цікавасць да ААЗ, хоць раней выношвалі важкія планы для пераўтварэння прадпрыемства ў асноўнае і ўзорнае ў рэгіёне.

Нагадаем, ва ўрадзе не раз казалі пра тое, што Аршанскі раён да 2020 года павінен выйсці на паказнікі развіцця вышэйшыя за сярэднія ў Віцебскай вобласці. Больш падрабязна пра гэта тут.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках