24 красавiка 2024, Серада, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады выставілі на продаж 33 прадпрыемствы

24
Улады выставілі на продаж 33 прадпрыемствы
Фота: bymedia

Купля долі ў іх звязаная з «асаблівымі ўмовамі».

Дзяржаўны камітэт маёмасці Беларусі абвясціў, з доляй акцый якіх прадпрыемстваў і на якіх умовах дзяржава гатовая развітацца ў 2018 годзе. У спіс увайшлі 33 прадпрыемствы.

Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце Дзяржкаммаёмасці. І нумарам адзін у гэтым спісе значыцца ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў».

Дзяржаве належыць 76,6% акцый Баранавіцкага ААТ, з усімі яно гатова расстацца з дапамогай правядзення конкурсу. Але ёсць шэраг умоў.

Па-першае, удзельнік, які перамог у конкурсе, павінен будзе цягам паўгода з дня ўкладання дамовы куплі-продажу ўнесці ў статутны фонд завода не менш за 2 мільёны даляраў ЗША. Гэтыя грошы павінны быць накіраваныя на мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства.

Па-другое, цягам двух гадоў з даты ажыццяўлення ўнёску павінна быць забяспечаная прыбытковая праца завода і сярэдні заробак узроўню Берасцейскай вобласці.

Баранавіцкі завод станкапрыладаў - адно з найстарэйшых прамысловых прадпрыемстваў горада, ён быў утвораны ў 1946 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці абсталявання для станкоў і тавараў народнага спажывання. У рэйтынгу прамысловых прадпрыемстваў горада за 2017 год завод станкапрыладаў заняў 14-е месца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках