28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Брытаніі: Яд для атручвання Скрыпалёў быў у вадкай форме

2
Улады Брытаніі: Яд для атручвання Скрыпалёў быў у вадкай форме
Фота: Getty Images

Для атручвання была выкарыстаная вельмі малая доза атрутнага рэчыва «Навічок».

Атрутнае рэчыва, якое выкарыстоўвалася для атручвання экс-супрацоўніка расейскіх спецслужбаў Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі, было дастаўленае ў Солсберы ў вадкім стане, паведаміў урадавы дэпартамент навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркі Брытаніі (Defra), паведамляе расейская служба ВВС.

Са звестак установы, для атручвання была выкарыстаная вельмі малая доза атрутнага рэчыва «Навічок».

Спецыялісты Defra таксама паведамляюць, што найбліжэйшымі днямі ў дзевяці месцах у Солсберы будуць праведзеныя ачышчальныя работы з выкарыстаннем спецыяльных прэпаратаў.

Сярод гэтых месцаў - цэнтры хуткай дапамогі, дом Сяргея Скрыпаля і некалькі памяшканняў у цэнтры горада, у тым ліку рэстарацыя Zizzi і паб The Mill, дзе Скрыпаль і ягоная дачка пабывалі ў той дзень, калі ім стала дрэнна.

Як чакаецца, увесь комплекс работ для абеззаражвання можа заняць некалькі месяцаў, у ім возьмуць удзел блізу 200 вайскоўцаў, а агульны кошт работ ацэньваецца ў некалькі мільёнаў фунтаў.

«Наша галоўная мэта - зрабіць гэтыя месцы бяспечнымі для людзей, каб яны зноў маглі выкарыстоўвацца жыхарамі Солсберы», - сказаў галоўны навуковы дарадца Defra Іан Бойд.

4 сакавіка экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка былі выяўленыя без прытомнасці на лаўцы ў цэнтры ангельскага горада Солсберы. Следчыя ўстанавілі, што яны атрымалі атручэнне нервова-паралітычным рэчывам.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Тэрэза Мэй падчас выступу ў парламенце заявіла, што за атручваннем, на думку брытанскіх уладаў, стаялі расейскія агенты. Масква адмаўляе дачыненне да атручвання.

10 красавіка стала вядома, што Юлію Скрыпаль выпісалі з лякарні. Яе бацька ўсё яшчэ застаецца ў лякарні.

Брытанскія экспэрты сцвярджаюць, што Скрыпаль і ягоная дачка былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам пад назвай «Навічок», распрацаваным у Расеі. У СМІ з'яўляліся розныя версіі таго, якім чынам «Навічок» мог трапіць у Солсберы.

На мінулым тыдні газета Times пісала, што брытанскія спецслужбы нібыта ўстанавілі месцазнаходжанне сакрэтнай расейскай лабараторыі, дзе быў створаны нервова-паралітычны таксін. Раней выданне Telegraph паведамляла, што «Навічок» маглі падкласці ў багаж Юліі Скрыпаль перад яе вылетам з Расеі.

Адзін са стваральнікаў «Навічка», хімік Віл Мірзаянаў, распавядаў у інтэрв’ю ВВС, што рэчыва можна сінтэзаваць або скрасці, але ўжыць яго на практыцы вельмі няпроста.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках