28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Хамайда: Лукашэнка не мае легітымнасці

17
Барыс Хамайда: Лукашэнка не мае легітымнасці
БАРЫС ХАМАЙДА
ФОТА: FREEREGION.INFO

Замест Канстытуцыі ў краіне - чорная дзірка.

12 красавіка ў Віцебску судзілі найстарэйшага віцебскага апазіцыянера, 70-гадовага Барыса Хамайду за тое, што ён 23 сакавіка віншаваў віцяблян з 100-мі ўгодкамі БНР, піша сайт vitebskby.com.

Сведкамі на судзе выступалі міліцыянты Інэса Карнюкова і Вадзім Канькоў. Першая здымала на відэа, а другі склаў пратакол за нібыта «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». Суддзя Вадзім Аляксеенка прызнаў Барыса Хамайду вінаватым і прысудзіў штраф адну базавую адзінку.

Як заявіў Барыс Хамайда:

- У 1996 годзе адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. Пасля гэтага была прыпыненая легітымная Канстытуцыя 1994 года. Усё, што потым адбывалася: розныя прызначэнні на дзяржаўныя пасады, на судзейскія, пракурорскія - усё гэта не легітымнае. І пакуль мы не вернем легітымную Канстытуцыю 1994 года, то нічога станоўчага тут не будзе. Трэба пачынаць з вяртання менавіта гэтай Канстытуцыі, тады ўсё стане на свае месцы. Суддзя разглядае маю справу, але ён не мае права яе разглядаць. Фактычна так, а дэ-юрэ не, бо яго прызначыў той жа Лукашэнка, а Лукашэнка таксама не мае легітымнасці. Усё адно за адно чапляецца.

Мы звычайна кажам: а вось у нас правы па Канстытуцыі... Няма ў нас Канстытуцыі, таму няма і ніякіх правоў. Трэба нашу Канстытуцыю вярнуць, тады ў нас з'явяцца і правы. Тут усё проста. А пакуль што замест Канстытуцыі - чорная дзірка. Увесь гэты час мы топчамся на месцы, гэта страчаны час.

Хамайда сказаў, што абскарджваць прысуд не будзе, бо не бачыць сэнсу праз тое, што няма легітымных судоў. І аплачваць самастойна штраф не будзе, усё адно вылічаць з пенсіі. А пенсія ў апазіцыянера 234 рублі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках