23 красавiка 2024, aўторак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першую «Гіперпятлю» ў Еўропе запусцяць у Францыі

5
Першую «Гіперпятлю» ў Еўропе запусцяць у Францыі

Капсулы Hyperloop будуць імчацца па вакуумнай трубе з хуткасцю, блізкай да хуткасці гуку.

Кампанія Hyperloop Transportation Technologies будуе першы звышхуткасны адрэзак на былой вайсковай базе непадалёк ад аэрапорта Тулузы, піша «Вокруг Света».

Паводле версіі каліфарнійскай кампаніі, капсулы Hyperloop будуць імчацца па вакуумнай трубе з хуткасцю, блізкай да хуткасці гуку. Тэхналогія на аснове магнітнай левітацыі дазволіць пераадольваць адлегласць паміж найбуйнейшымі еўрапейскімі гарадамі ў інтэрвале гадзіны.

Фірма HTT збіраецца пабудаваць 320-метровы закрыты адрэзак для выпрабавання аэрадынамічных уласцівасцяў капсул новага тыпу, якія яшчэ вырабляюцца ў Гішпаніі, але з'явяцца на выпрабавальнай пляцоўцы летам гэтага года. Капсула разлічаная на 28 - 40 пасажыраў, здольная развіць хуткасць да 122о км/г і нават (тэарэтычна) пераадолець гукавы бар'ер.

Ужо у 2019 годзе будзе пабудаваны наступны адрэзак дарогі даўжынёй 1 км, які плануюць падняць на апоры вышынёй 5,8 метраў. На 2019-ы запланаванае таксама першае падарожжа пасажыраў.

HTT апярэдзіла кампанію Hyperloop One, якая, акрамя маршрутаў у ААЭ і Азіі, планавала пабудаваць дзевяць еўрапейскіх хуткасных трас. З іх самая кароткая павінна была прайсці паміж Эстоніяй і Фінляндыяй, а самая доўгая - паміж Нямеччынай і Нідэрландамі, а таксама гарадамі Вялікай Брытаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках