29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд заблакаваў 16 мільёнаў IP-адрасоў, а Telegram працуе

8
Раскамнагляд заблакаваў 16 мільёнаў IP-адрасоў, а Telegram працуе

Сам Раскамнагляд адмаўляе збоі ў працы сайтаў праз блакаванне.

У рэестр забароненых сайтаў унесеныя 15,8 мільёна IP-адрасоў найбуйнейшых хостынг-правайдэраў - Amazon і Google. Пра гэта сведчаць звесткі сайта 2018.schors.spb.ru, аўтары якога адсочваюць папаўненне «чорнага спісу» Раскамнагляда, піша «Медуза».

Са слоў IT-кансультанта ФБК Уладзіслава Здольнікава, у апошнім абнаўленні выгрузкі рэестра, якая накіроўваецца аператарам сувязі, з'явілася за 8 мільёнаў IP-адрасоў Amazon.

Раскамнагляд пачаў масава дадаваць IP-адрасы Amazon і Google ўвечары 16 красавіка. Гэта робіцца ў спробах абмежаваць доступ да мэсэнджара Telegram, які выкарыстоўвае інфраструктуру буйных сэрвісаў для абыходу блакаванняў.

Блакаванне мэсэнджара распачалося 16 красавіка на пастанову Таганскага раённага суда Масквы ад 13 красавіка. Яна вынесеная праз тое, што прадстаўнікі Telegram адмовіліся выдаць ФСБ ключы шыфравання карыстацкіх чатаў.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў паабяцаў выкарыстоўваць убудаваныя ў дадатак спосабы абыходу блакаванняў; Раскамнагляд, у сваю чаргу, абяцае прадаўжаць блакаваць усе рэсурсы, звязаныя з мэсанджарам.

На фоне масавых блакаванняў адрасоў Google і Amazon у сацсетках з'явіліся паведамленні пра перабоі ў працы розных сэрвісаў і сайтаў, якія выкарыстоўваюць рэсурсы гэтых кампаній. Раскамнагляд 17 красавіка адкрыў «гарачую лінію» для барацьбы з «недакладнай інфармацыяй аб блакаваннях добрасумленных рэсурсаў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках