20 красавiка 2024, Субота, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Слоніма ўзбунтаваліся супраць уладаў

2
Жыхары Слоніма ўзбунтаваліся супраць уладаў

У слонімцаў, якія жывуць у цэнтры горада, накіпела.

Жыхары вуліцы Першамайскай, 3 неаднаразова звярталіся ў розныя інстанцыі горада, у тым ліку ў Слонімскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, з просьбай развязаць праблему забруджвання смеццем, якім даслоўна пакрытая іх дваровая тэрыторыя. Афіцыйныя органы толькі абяцалі маніторыць сітуацыю, і ўсё, піша gs.by.

А ў людзей накіпела. Мірыцца з раскіданым па двары смеццем людзі стаміліся, бо праблема існуе ўжо досыць даўно і, са слоў мясцовай жыхаркі Лідзіі, носіць сталы характар. Улічваючы тое, што побач з домам знаходзіцца і грамадская прыбіральня, то раскіданае па двары смецце ў гарачую пару ўзмацняе смурод, якое запаўняе двор. А гэта цэнтр горада! Адметна і тое, што за некалькі метраў знаходзіцца і офіс Слонімскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Лідзія панаракала яшчэ на адну праблему. Справа ў тым, што ў іх на пляцоўцы прадпрымальнік рамантуе кватэру пад офіс. У выніку пад'езд пакрыўся будаўнічым брудам і пылам.

- У нас і так ужо некалькі крамаў і офісаў у доме - суцэльны прахадны двор. Дык хоць бы парадак навялі пасля сябе, - зазначае жанчына.

Лідзія кажа, што іх дому 60 гадоў, а капітальны рамонт дома не праводзіўся ўжо гадоў трыццаць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках