24 красавiка 2024, Серада, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі адкрылася першая дарога, якая падзараджае электрамабілі

5
У Швэцыі адкрылася першая дарога, якая падзараджае электрамабілі

Магістраль звязвае сталіцу Швэцыі з аэрапортам Стакгольм-Арланда.

У Швэцыі адкрылася першая ў свеце электрыфікаваная дарога, якая зараджае батарэі электрычных транспартных сродкаў, што рухаюцца ёй, паведамляе ria.ru са спасылкай на The Guardian.

Магістраль звязвае сталіцу Швэцыі з аэрапортам Стакгольм-Арланда. Даўжыня адцінка складае блізу двух кіламетраў.

Дарога падзеленая на секцыі даўжынёй 50 метраў, на іх падаецца ток толькі тады, калі транспартны сродак знаходзіцца над імі. Калі аўтамабіль спыняецца, ток адключаецца.

Выканаўчы дырэктар кансорцыума eRoadArlanda Ханс Зэл тлумачыць, што на паверхні электрычнасці няма, яна знаходзіцца на глыбіні пяці-шасці сантыметраў. Нават калі заліць дарогу салёнай вадой, узровень электрычнасці на паверхні складзе адзін вольт. Дарогай можна хадзіць басанож.

З ягоных слоў, у Швэцыі блізу паўмільёна кіламетраў дарог, з якіх 20 000 км з'яўляюцца аўтамагістралямі. Калі электрыфікаваць іх, гэтага будзе дастаткова, бо адлегласць паміж аўтамагістралямі не перавышае 45 км, і электрамабілі могуць праехаць яе без падзарадкі.

Мэта Швэцыі да 2030 года дасягнуць незалежнасці ад вуглевадароднага паліва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках