18 красавiка 2024, Чацвер, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Лаяльнасць Пуціна да Асада заганяе РФ у небяспечны кут

10
Financial Times: Лаяльнасць Пуціна да Асада заганяе РФ у небяспечны кут

Маскве не атрымоўваецца замаскіраваць уразлівыя месцы пасля удараў, якія правялі саюзнікі.

Чатыры месяцы таму Уладзімір Пуцін, здавалася, упэўнена кантраляваў парадак дня ў Сірыі. Тады расейскі прэзідэнт цвёрда заявіў, што вайсковае ўмяшанне яго краіны дасягнула сваёй мэты знішчэння «Ісламскай дзяржавы» ва ўсіх частках Сірыі. І цяпер усім бакам трэба пачаць рух у бок палітычнага развязання.

Але ракетныя ўдары ў Сірыі паказалі рызыкі, якія хавае стойкая прыхільнасць Масквы да рэжыму Башара Асада, бо яны заганяюць Расею ў небяспечны кут і шкодзяць яго шырокім інтарэсам. Пра гэта Financial Times (пераклад - zn.ua) сказалі дыпламаты.

«Расейцы выстаўляюць сябе ў ролі абаронцаў сірыйскага суверэнітэту, змагароў супраць заходніх схем змены рэжыму i падзелу краіны, але яны рызыкуюць стаць партнёрам Асада ў міжнародных злачынствах», - сказаў выданню неназваны дыпламат еўрапейскай краіны, што ўважаецца сяброўскай да Масквы.

«Яны пачынаюць здавацца краінай-ізгоем і ўсё часцей дзейнічаюць адпаведна», - дадаў ён.

Пасля хімічнай атакі ў Думе і гібелі дзясяткаў людзей, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў Пуціна, заявіўшы, што Расея і Іран адказныя за падтрымку Асада. Ён перасцярог, што «за гэта давядзецца заплаціць высокі кошт». Масква адпрэчвала абвінавачванні супраць сірыйскіх вайскоўцаў і адмаўляла сам факт хімічнага нападу. Гэтыя пярэчанні сталі чарговым крокам у чарадзе яе спроб з 2013 года заблакаваць узмацненне рэжыму праверак Сірыі на наяўнасць хімічнай зброі, а таксама павелічэнне ціску на Асада.

Падобна на тое, цяпер Масква стала перад з'яўленнем новых палітычных і эканамічных рызык. Амбасадарка ЗША ў ААН Нікей Хэйлі абвясціла, што Вашынгтон збіраецца ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі за яе падтрымку рэжыму ў Сірыі. І гэта менш чым праз тыдзень пасля таго, як Амерыка абрынула і дала штуршок распродажу акцый расейскіх кампаній, якія належаць расейскім алігархам, між іншым Алегу Дзерыпаску.

Дыпламаты ў Маскве перакананыя, што Пуцін і далей будзе падтрымліваць Асада.

«Ён зайшоў так далёка, што цяпер стаў закладнікам Асада», - сказаў выданню неназваны еўрапейскі дыпламат.

Нават калі б Асада зноў абвінавацілі ва ўжыванні хімічнай зброі супраць уласных людзей, расейскія экспэрты па Блізкім Усходзе не бачаць магчымасцяў для Масквы адмовіцца ад сірыйскага дыктатара.

«Мы разумеем, што раскол паміж Асадам і большай часткай апазіцыі здаецца амаль непераадольным. Але мы не бачым альтэрнатыўнай кандыдатуры, якая можа гарантаваць стабільнасць і тэрытарыяльную цэласнасць», - сказаў выданню расейскі дыпламат.

Расейскі эксперт па Блізкім Усходзе Мікалай Кожанаў нядаўна заўважыў: «Расейская вайсковая тактыка абапіралася на ідэю, што захаванне рэжыму Асада ад поўнага краху - гэта адзіны спосаб не дапусціць паўтарэння ў Сірыі сцэнару, за якім рушылі ўслед Ірак і Лівія». Але важнасць Сірыі для Пуціна не толькі ў гэтым.

«Сірыя - гэта поле супрацьстаяння, ідэалагічнай барацьбы з ЗША», - сказаў экспэрт «Расейскага савета міжнародных стасункаў «Рыгор Лук'янаў.

Экспэрты ў пытаннях Расеі кажуць, што Масква і Вашынгтон не дапусцілі прамога вайсковае сутыкнення ў Сірыі гэтым разам. Але яны ўзмацнілі свае пазіцыі ў пытанні рэжыму Асада, рашэнне якога ўжыць хімічную зброю паставіла ЗША і Расею ў найбольш небяспечную канфрантацыю з часоў Карыбскага крызісу 1962 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках