28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыйны рух Арменіі працягвае барацьбу

2
Апазіцыйны рух Арменіі працягвае барацьбу

Тысячы армян сабраліся на цэнтральнай плошчы Ерэвана, каб выказаць сваю рашучасць працягнуць барацьбу супраць Саргсяна.

Тысячы прыхільнікаў апазіцыйнага руху супраць прэм'ерства Сержа Саргсяна сёння ўвечары сабраліся на цэнтральнай плошчы Ерэвана, плошчы Рэспублікі, каб выказаць сваю рашучасць працягнуць барацьбу, паведамляе azatutyun.am.

Апазіцыйны дэпутат, лідар ініцыятывы «Мой крок» Нікол Пашынян заявіў, што за два мінулыя дні рух змяніў сваю сутнасць. «Мне шмат хто кажа, што не трэба называць гэта проста рухам супраць Сержа Саргсяна, таму што гэта другое абуджэнне армянскага народа», - заявіў ён.

Сёння з раніцы актывісты і прыхільнікі руху перакрывалі вуліцы і блакавалі ўрадавыя будынкі ў Ерэване, спрабуючы перашкодзіць абранню Сержа Саргсяна прэм'ер-міністрам. Парламент, у якім Рэспубліканская партыя Арменіі, якую ўзначальвае Серж Саргсян, мае большасць, тым не менш, 77 галасамі «за» і 17 галасамі «супраць» выбраў былога прэзідэнта кіраўніком урада.

Са слоў Нікола Пашынян, аднак, гэта нічога не мяняе, бо Саргсян, з ягоных слоў, не з'яўляецца прэм'ерам армянскага народа.

«Вы скажаце, што ўсё засталося па-ранейшаму, і Серж Саргсян - зноў першая асоба ў дзяржаве. Але я скажу, што ўсё змянілася, таму што ў Сержа Саргсяна больш няма народа, якім ён можа кіраваць. У армянскага народа няма прэм'ер-міністра па імені Серж Саргсян», - заявіў Нікол Пашынян.

«Пасля таго, як учора я пераадолеў калючы дрот, пашкодзіўшы сабе гэтую руку, многія мне распавядалі, што ёсць спосабы пераадолець такую агароджу. Сёння я думаў пра гэта ўвесь дзень і прыйшоў да высновы, што, наадварот, трэба ўзмацніць гэты калючы дрот, каб Серж Саргсян кожны дзень ехаў на працу і вяртаўся дадому за гэтым калючым дротам. І з гэтага часу Серж Саргсян павінен бачыць Арменію толькі праз гэты калючы дрот», - падкрэсліў лідар ініцыятывы «Мой крок».

На працягу дня Нікол Пашынян неаднаразова заяўляў пра тое, што сярод дэманстрантаў могуць быць падасланыя «бандыцкімі групамі Рэспубліканскай партыі» правакатары. Ён заклікаў актывістаў і прыхільнікаў Руху заставацца ў рэчышчы мірных пратэстаў і «ізаляваць» правакатараў.

Апазіцыйны актывіст Давід Санасарян, у сваю чаргу, заявіў, што сеткавая барацьба з'яўляецца залогам поспеху. «Працягваем прытрымлівацца той жа тактыкі мірнага пратэсту», - падкрэсліў ён.

За працяг «вызваленчай барацьбы» таксама выказаўся апазіцыйны дэпутат Нацыянальнага сходу Сасун Мікаелян. «У народа ёсць мудрая прыказка: лепш быць галодным, але вольным воўкам, чым сытым сабакам на прывязі», - сказаў ён у сваім выступе на апазіцыйным мітынгу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках