23 красавiка 2024, aўторак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Кубы вылучыў адзінага кандыдата на замену Рауля Кастра

1
Парламент Кубы вылучыў адзінага кандыдата на замену Рауля Кастра
МІГЕЛЬ ДЫЯС-КАНЕЛЬ
ФОТА: ALEJANDRO ERNESTO/REUTERS

У выпадку ўхвалы ён стане першым лідарам Кубы не з сям'і Кастра пасля рэвалюцыі 1959 года.

Адзіным кандыдатам на пасаду старшыні Дзяржаўнай рады Кубы (вышэйшая пасада ў краіне) стаў Мігель Дыяс-Канель, які цяпер з'яўляецца першым намеснікам старшыні рады.

Пра вылучэнне было абвешчана на першым пасяджэнні Нацыянальнай асамблеі народнай улады (аднапалатнага парламента) новага склікання, паведамляе РБК са спасылкай на Associated press.

Калі дэпутаты ўхваляць кандыдатуру 57-гадовага Дыяс-Канеля, ён зменіць на пасадзе кіраўніка краіны Рауля Кастра, якому 86 гадоў. Вынікі галасавання будуць абвешчаныя ў чацвер. У гэты ж дзень Рауль Кастра павінен пакінуць пасаду старшыні Дзяржаўнай рады Кубы.

Reuters піша, што, як правіла, галасаванне на Кубе ў такіх выпадках адбываецца аднагалосна ці амаль аднагалосна. У выпадку зацвярджэння кандыдатуры Дыяс-Канеля, ён стане першым кіраўніком рэспублікі не з сям'і Кастра пасля рэвалюцыі 1959 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках