18 красавiка 2024, Чацвер, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якімі пошукавікамі карыстаюцца ў свеце і ў Беларусі

11
Якімі пошукавікамі карыстаюцца ў свеце і ў Беларусі

Цікавая статыстыка.

Nn.by параўнаў размеркаванне рынку пошукавікаў у свеце і ў Беларусі, і вось, якія вынікі атрымаліся.

У свеце

У 2006 годзе ў Оксфардскім слоўніку ангельскай мовы з'явілася новае слова - дзеяслоў «гугліць» («to google»). Прычынай гэтага стала надзвычайная папулярнасць пошукавай сістэмы Google ў англамоўным свеце. І па гэты дзень у сваёй галіне кампанія з'яўляецца, бадай, сусветным манапалістам.

Невялікай папулярнасцю карыстаецца пошукавая сістэма Bing ад Microsoft, якая ўсталяваная ў якасці пошукавіка па змаўчанні на кампутарах пад кіраваннем Windows, а таксама Yahoo!, доля якой патроху падае.

Цікава, што на радзіме Google, у ЗША, яго папулярнасць трохі меншая, чым у свеце - 87% супраць 91%.

Пранікненне пошукавай сістэмы расейскага «Яндэкса» на сусветны рынак цяпер знаходзіцца на ўзроўні 0,68%. Аднак сітуацыя ў Беларусі зусім іншая.

У Беларусі

«Яндэкс» найбольш папулярны ў Расеі, Беларусі, Казахстане, а таксама Турцыі. Так, доля гэтага пошукавіка ў Расеі складае больш за 53%, перавышаючы нават долю Google. У Беларусі ж лічбы іншыя.

Як бачна, расейскімі сэрвісамі «Яндэкс» і «Мэйл.ру» карыстаецца як раз траціна беларусаў. Вось як выглядае карціна барацьбы за лідарства ў нашай краіне пошукавікаў «Яндэкс» і «Google» ў дынаміцы:

Як відаць з графіка, пасля пяцігадовага зніжэння папулярнасці, пошукавая сістэма «Яндэкс» аднавіла свой рост у пачатку 2017 года. Але гэта наўрад ці азначае, што Google можа саступіць расейскай кампаніі лідарства на рынку Беларусі: сэрвісы Google з'яўляюцца стандартнымі для аперацыйнай сістэмы Android, пад кіраўніцтвам якой працуе 83% смартфонаў у нашай краіне, а таксама для браўзера Chrome, якім карыстаюцца 50% беларусаў.

У матэрыяле выкарыстоўваліся звесткі аўтарытэтнай ірландскай кампаніі StatCounter.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках