29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качанава ператвараецца ў «страшны сон» для Кабякова

17
Качанава ператвараецца ў «страшны сон» для Кабякова
ФОТА: «ВИТЕБСКИЕ ВЕСТИ»

Прэм'ер-міністр апынуўся на перыферыі палітычнага жыцця краіны.

Цікавы эпізод адбыўся падчас сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ, піша «Салiдарнасць».

Калі тыя паскардзіліся на нежаданне чыноўнікаў камунікаваць з прэсай, дыктатар звярнуўся да кіраўніка сваёй адміністрацыі.

- Яна ў нас чалавек патрыятычны і не па-жаночаму мужны. Я думаю, яна разбярэцца з усімі там - і прэм'ерамі (заўв. - С.), і віцэ-прэм'ерамі, і міністрамі, - грозна сказаў Лукашэнка.

Сітуацыя даволі незвычайная: правадыр фактычна паставіў Наталлю Качанаву вышэй за Андрэя Кабякова. Зрэшты, даўно было бачна, што кіраўніца адміністрацыі становіцца для Лукашэнкі ўсё больш значнай фігурай.

Хто цяпер успомніць, што да Качанавай адміністрацыяй Лукашэнкі кіраваў Аляксандр Косінец. Мабыць, словы і дзеянні лекара паводле адукацыі для правадыра дзяржавы былі занадта стрыманымі, калі не баязлівымі.

Іншая справа - Наталля Качанава. На пасадзе віцэ-прэм'ера чыноўніца красамоўна прадэманстравала, што не баіцца народнага гневу. Ейныя словы пра заробак у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах імгненна разышліся па краіне:

- Вось прыходзіць малады трэнер на заробак 1,3 мільёна. Ну што зробіш, такі заробак!.. На гэтыя месцы павінен быць вельмі сур'ёзны падбор кадраў. Туды трэба накіроўваць тых, хто хоча займацца трэнерскім рамяством, можа ім займацца і хто адэкватна ўспрыме гэты перыяд з заробкам 1,3 мільёна. Вы ўсё дзяржаўныя людзі і павінны разумець сітуацыю ў краіне.

Атрымаўшы прызначэнне ў адміністрацыю Лукашэнкі ў канцы 2016 года, чыноўніца сабе не здрадзіла. Пасля таго, як па Беларусі прайшлі «маршы недармаедаў», Качанава выдала вогненную цытату.

Вядома, перавага чыноўніцы перад прэм'ерам не толькі ў ліслівых прамовах. Паводле абавязку службы яна значна бліжэй да правадыра дзяржавы, атрымлівае ад яго падчас супольных паездак дырэктыўныя ўказанні і выконвае іх. Акрамя таго, у яе функцыях расстаноўка кадраў: чыноўнікі разумеюць, каму дзякаваць.

Безумоўна, тым жа займаліся і ранейшыя кіраўнікі адміністрацыі Лукашэнкі. Але ледзь не ўпершыню прэм'ер-міністр настолькі згубіўся на фоне гэтай пасады.

Дарэчы, куды прапаў Андрэй Кабякоў? У дзяржаўных СМІ заявам Качанавай парой надаюць нават больш увагі. Пакуль кіраўніца адміністрацыі занятая з Лукашэнкам развязаннем галоўных пытанняў на парадку дня, прэм'ер курыруе эканоміку, часта падарожнічаючы ў глыбінцы.

Ну і самае галоўнае: Кабякоў у адрозненне ад Качанавай нясе вялікую адказнасць. У пачатку сакавіка дыктатар зладзіў таму разнос.

- Андрэй Уладзіміравіч, вы найвышэйшая службовая асоба, і праблемы хаваць не варта.

Лукашэнка таксама выказаўся пра «нейкіх разумнікаў ва ўрадзе», якія перашкаджаюць працаваць бізнэсу: «Гэта наўмысны сабатаж пастаноў прэзідэнта ці непаразуменне?»

На фоне нядаўняй хвалы Качанавай - гэтыя словы ўражваюць. Пасля новага даручэння Лукашэнкі «разабрацца з усімі там» цалкам можа здарыцца, што прэм'еру трэба яшчэ даваць справаздачу і перад кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках