28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карчэўскі на саміце NATO: Слова «салідарнасць» павінна вярнуцца як прынцып

Карчэўскі на саміце NATO: Слова «салідарнасць» павінна вярнуцца як прынцып
СТАНІСЛАЎ КАРЧЭЎСКІ
ФОТА: STANISLAWKARCZEWSKI.PL

Агрэсія РФ ва Украіне з'яўляецца выклікам для ўсяго Альянсу.

Кіраўнік польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі на саміце бухарэсцкага фармату заявіў пра пагрозу NATO праз расейскую агрэсію ва Украіне.

Станіслаў Карчэўскі ўдзельнічае ў Першым парламенцкім саміце бухарэсцкага фармату, паведамляе «Польскае радыё». У гэтай ініцыятыве прадугледжваецца супрацоўніцтва краін усходняга флангу NATO. Да Бухарэсцкага фармату належаць Польшча, Румынія, Балгарыя, Чэхія, Славакія, Вугоршчына, Літва, Латвія і Эстонія.

У сваім выступе ў сталіцы Румыніі Станіслаў Карчэўскі заявіў, што выкарыстанне хімічнай зброі ў Сірыі і на тэрыторыі Вялікабрытаніі з'яўляецца барбарскім актам. Таму, паводле ягоных слоў, міжнародная супольнасць павінна на гэта адказаць: у Вялікабрытаніі - дыпламатычнымі сродкамі, а ў Сірыі - вайскоўцамі. Як дадаў палітык, пазіцыя краін бухарэсцкага фармату ў справе абароннай палітыкі і удараў па Сірыі аднолькавая.

Са слоў Станіслава Карчэўскага, дзяржавы бухарэсцкага фармату павінны зрабіць усё, каб саміт NATO, які ў ліпені плануецца ў Брусэлі, быў дэманстрацыяй сілы і салідарнасці Паўночнаатлантычнага альянсу.

"Пагроза з'яўляецца агульнай для ўсяго Альянсу, яна існуе на ўсходнім флангу NATO, дзе (за ўсходняй мяжой. - рэд.) прадаўжаецца расейская агрэсія ва Украіне", - сказаў кіраўнік Сэната Станіслаў Карчэўскі: "Слова "салідарнасць", якое палякі выпісалі на сцягах барацьбы з імперыялізмам Крамля амаль 40 гадоў таму, сёння павінна вярнуцца як прынцып чагосьці асноўнага ў Паўночнаатлантычным альянсе".

Станіслаў Карчэўскі паведаміў, што наступная сустрэча парламентаў бухарэсцкага фармату адбудзецца ў Варшаве, магчыма, у чэрвені наступнага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках